ДАІ з прычыны тумана рэкамендуе ездзіць з уключаным блізкім святлом фар. 21.by

ДАІ з прычыны тумана рэкамендуе ездзіць з уключаным блізкім святлом фар

08.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДАІ рэкамендуе ўсім вадзіцелям у бліжэйшыя дні рухацца з ўключаным блізкім святлом фар. Гэта дапаможа іншым аўтамабілістам ва ўмовах абмежаванай з‑за туману бачнасці раней заўважыць машыну.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца туманы. У сувязі з гэтым у Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі.

Ва ўмовах туману вельмі часта здараюцца сутыкненні з аўтамабілямі, якія едуць наперадзе. Гэта звязана з тым, што ў тумане на дарозе бачнасць недастатковая і вадзіцелям здаецца, што адлегасць да машыны, якая едзе наперадзе, большая, чым ёсць на самай справе.

Пры пападанні ў паласу туману трэба абавязкова знізіць хуткасць і павялічыць дыстанцыю з іншымі аўтамабілямі.

Лепш адмовіцца ад абгонаў, апярэджанняў і іншых рэзкіх манеўраў. На мокрай дарозе гэта можа прывесці да страты кантролю над машынай. У ДАІ рэкамендуюць пазбягаць рэзкага тармажэння. Калі трэба спыніцца, то хуткасць трэба зніжаць плаўна, а пасля спынення абавязкова ўключыць аварыйную сігналізацыю.

Ва ўмовах густога туману каля прыпынкаў грамадскага транспарту, пешаходных пераходаў, чыгуначных пераездаў вадзіцелям рэкамендуюць зніжаць скорасць і адкрываць акно, каб «чуць» дарогу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАІ рэкамендуе ўсім вадзіцелям у бліжэйшыя дні рухацца з ўключаным блізкім святлом фар. Гэта дапаможа іншым аўтамабілістам ва ўмовах абмежаванай з‑за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика