Беларускай мове неабходна пазбавіцца ад комплексу малодшага брата
09.10.2009
—
Новости Общества
|
Сёння беларуская мова знаходзіцца на такім этапе развіцця, што яна павінна пазбавіцца ад комплексу малодшага брата», — заявіў дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец 8 кастрычніка ў Мінску на прэзентацыі «Сучаснага руска‑беларускага слоўніка для школьнікаў», які выйшаў у выдавецтве «Литература и искусство». «Я заўсёды кажу так: рускай мове ўсё роўна, наколькі яна падобная на беларускую або ўкраінскую. Беларускай мове, калі яна хоча прэтэндаваць на званне дзяржаўнай мовы, якая выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах, абсалютна таксама павінна быць усё роўна, наколькі яна падобная на рускую, украінскую або польскую. Беларуская мова — самастойная мова, хоць умовы нашага існавання такія, што і з украінскай мовай, і з рускай, і з польскай у нас ёсць пласт агульнай лексікі. Гэтага не трэба баяцца», — заявіў Лукашанец. На яго думку, чытачу не хапае добрых беларускамоўных выданняў. «Вельмі добра, што дзякуючы выдавецтву «Литература и искусство» пашыраецца ручаінка беларускамоўнай высакаякаснай літаратуры, якую ведаюць не толькі ў нас, але і ва ўсім свеце. Гэта садзейнічае і пазнаванню беларусаў, і пашырэнню беларускага мастацкага слова, і наогул павышэнню прэстыжу беларускай мовы як дзяржаўнай мовы, так і мовы, якая можа паспяхова выкарыстоўвацца ва ўсіх сферах жыцця», — лічыць Лукашанец. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяркуе дырэктар Інстытута мовы і літаратуры Аляксандр Лукашанец.
|
|