Яе героi — слуцакi. 21.by

Яе героi — слуцакi

14.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бываючы ў маiх калег, фотажурналiстаў раённых газет, заўжды цiкаўлюся: што новага трапiла ў iх аб'ектыў. Раённыя фотакарэспандэнты заўсёды самыя наблiжаныя да штодзённага жыцця — таго жыцця, што атачаецца прыродаю, вясковым каларытам, эмоцыямi, выказанымi простым словам.

Але ж самае простае i самае выразнае слова не здольныя перадаць усяго зараду iнфармацыi, якi нясе ў сабе фотаздымак. Вiдаць, гэта з-за таго, што адзiн з нас пачне разглядаць на фота твар героя, другi зацiкавiцца навакольным пейзажам, трэцi будзе вывучаць вышыванкi на адзеннi...

Усё гэта разам i ёсць "штрыхi", якiмi мастак малюе рэчаiснасць.

Адчуванне рэчаiснасцi — абавязковы крытэрый для фотакарэспандэнта. Калiсьцi мы спасцiгалi гэтыя аксiёмы на журфаку. У нашым студэнцкiм гурце вылучалася хуткая, вострая на слова мiнчанка Ларыса. Ведаю, што потым яе лёс быў звязны з мастацтвазнаўствам, з жывапiсам, з працай над аўтарытэтнымi артыкуламi, рэцэнзiямi... Усё гэта было раней, а сёння, гартаючы слуцкую раёнку, я з цiкавасцю затрымаў позiрк на фотаздымках, падпiсаных маёй былой аднакурснiцай Ларысай Салодкiнай — сённяшняй супрацоўнiцай раёнкi.

Можна мець шмат прафесiй, можна заставацца знаўцам у розных справах, але здольнасць бачыць рэчаiснасць заўжды аб'яднае ўсё гэтае ў адно: творчасць майстра становiцца зразумелай кожнаму.

Паглядзiце на здымкi зробленыя Ларысай Салодкiнай — i вы пачуеце, пра што спяваюць мясцовыя артысты з вёскi Вясея. Паганяе вазок кiраўнiк гурта Галiна Сак. Дарэчы, конь, як паведамляе аўтар фотаздымка, даўно служыць артыстам (так бы мовiць, неафiцыйны ўдзельнiк гурта). На другiм фотаздымку сям'я са Слуцка. Мiкалай i Аксана Башуры , нягледзячы на свой даволi малады ўзрост, шматдзетныя бацькi. Шкада, на здымку не змясцiўся "Ордэн Мацi" — iм узнагароджана Аксана.

Зрэшты, калi мы кажам "герой фотаздымка", то сутнасць не ва ўзнагародах. Галоўнае, каб чалавек, з якiм рэпарцёр знаёмiць сваiх чытачоў, атрымаўся на фота блiзкiм i зразумелым, нiбы наша ўласнае адлюстраванне ў нашым жа багатым на падзеi жыццi.

Яўген ПЯСЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адчуванне рэчаiснасцi — абавязковы крытэрый для фотакарэспандэнта. Калiсьцi мы спасцiгалi гэтыя аксiёмы на журфаку. У нашым студэнцкiм гурце вылучалася хуткая, вострая на слова мiнчанка Ларыса. Ведаю, што потым яе лёс быў звязны з мастацтвазнаўствам, з жывапiсам, з працай над аўтарытэтнымi артыкуламi, рэцэнзiямi... Усё гэта было раней, а сёння, гартаючы слуцкую раёнку, я з цiкавасцю затрымаў позiрк на фотаздымках, падпiсаных маёй былой аднакурснiцай Ларысай Салодкiнай — сённяшняй супрацоўнiцай раёнкi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика