Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі і расійскімі палітыкамі. 21.by

Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі і расійскімі палітыкамі

15.10.2009 13:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас сустрэчы ў Празе беларускай дэлегацыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Когоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам.

Палітыкі дамовіліся, што Чэхія ў наступным годзе будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якія праследуюцца па палітычных матывах, і запрашаць беларускіх студэнтаў на навучанне у лепшых ВНУ Чэхіі.

З чэшскага боку плануецца таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці, «Еўрарадыё» і незалежнага беларускі тэлеканал «Белсат».

13‑14 кастрычніка адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з былымі віцэ‑прэм’ерамі Расійскай Федэрацыі Ягорам Гайдарам і Рыгорам Яўлінскім. Падчас сустрэч з вядомымі расійскімі палітыкамі абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска‑расійскіх стасункаў і супрацоўніцтва ў галіне экспертных і аналітычных распрацовак праектаў эканамічных рэформаў у Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас сустрэчы ў Празе беларускай дэлегацыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика