Сацыял-дэмакратаў выселяюць. 21.by

Сацыял-дэмакратаў выселяюць

15.10.2009 14:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Вызваліць памяшканне мы абавязаны паводле рашэння суда. Цяпер я пайду ў офіс адключаць тэлефоны», — кажа намеснік старшыні партыі Беларуская сацыял‑дэмакратычная партыя (Грамада) Анатоль Сідарэвіч.

БСДП (Грамада) арандавала ў Мінску памяшканне, якое належыць аднаму з жыллёва‑будаўнічых кааператываў. У ім размяшчаўся офіс цэнтральнай, Мінскай гарадской і чатырох раённых арганізацый партыі.

«Новы старшыня ЖБК палічыў, што ранейшы не меў права здаваць нам у арэнду памяшканне, і падаў пазоў у гаспадарчы суд Мінска. Суд прапанаваў бакам уладзіць канфлікт пры дапамозе пасярэдніка, аднак дамовіцца з ЖБК нам не ўдалося. Да 15 кастрычніка мы вымушаныя вызваліць памяшканьне», — паведаміў кіраўнік партыі Анатоль Ляўковіч.

Новы офіс у Мінску БСДП (Грамада) пакуль не знайшла. Ляўковіч не выключае, што цэнтральны офіс давядзецца рэгістраваць не ў сталіцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вызваліць памяшканне мы абавязаны паводле рашэння суда. Цяпер я пайду ў офіс адключаць тэлефоны», — кажа намеснік старшыні партыі Беларуская...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика