Беларусь будзе ўступаць у СГА паасобку
15.10.2009 21:25
—
Новости Общества
|
Наша песня хараша, пачынай спачатку: сябры Мытнага саюзу (Расія, Беларусь, Казахстан) дамовіліся пра аднаўленне перамоваў пра ўступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю паасобку, але «пры гэтым у шэрагу пытанняў будуць гаварыць адным голасам». Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамента гандлёвых перамоваў Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі Максім Медвядкоў, перадае агенцтва ІТАР-ТАСС. Кіраўнікі СГА папярэджвалі Расію, што ўступленне трыма краінамі тэхнічна вельмі складанае і замарудзіць працэс. Расія паасобку прасунулася ў перамовах нашмат далей за Беларусь. Яе ўступленне ў СГА прывядзе беларускую гаспадарку да пэўных стратаў. Стварэнне Мытнага саюзу трох краінаў зніжае іх шанцы на паўнавартую інтэграцыю ў Еўрасаюз. Тое мае асаблівае значэнне для Беларусі як адзінай з тох краінаў, што мае перадумовы для гэтага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наша песня хараша, пачынай спачатку: сябры Мытнага саюзу вярнуліся да раздзельных перамоваў пра ўступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
|
|