Кан'юнктура рынку — супраць росту цэнаў. 21.by

Кан'юнктура рынку — супраць росту цэнаў

16.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па вынiках 2009 года iнфляцыя ў Беларусi не перавысiць 11 працэнтаў. Пра гэта заявiў учора на брыфiнгу дырэктар дэпар-тамента цэнаснай палiтыкi Мiнiстэрства эканомiкi Ігар Фамiн.

Ён падкрэслiў, што "стратэгiчным напрамкам дзяржаўнай цэнаснай палiтыкi з'яўляецца захаванне пазiтыўных тэндэнцый па стабiлiзацыi цэнаснай сiтуацыi ў краiне i далейшае пашырэнне сферы прымянення свабоднага цэнаўтварэння ў мэтах развiцця канкурэнтнага асяроддзя ў эканомiцы".

Iгар Фамiн нагадаў, што пастановай Мiнiстэрства эканомiкi № 141 ад 19 жнiўня гэтага года быў значна пашыраны пералiк тавараў, пры фармiраваннi цэнаў на якiя будуць прымяняцца свабодныя гандлёвыя надбаўкi. Iгар Фамiн упэўнены, што iстотнага росту цэнаў у сувязi з гэтым не адбудзецца, паколькi гандлёвыя надбаўкi будуць фармiравацца з улiкам кан'юнктуры рынку. У пералiк тавараў, па якiх захаваюцца абмежаваныя памеры гандлёвых надбавак, увайшлi найважнейшыя сацыяльна значныя харчовыя тавары, тавары для дзяцей, лекавыя сродкi i вырабы медыцынскага прызначэння, а таксама асобныя тавары масавага спажывання — усяго 50 пазiцый.

Што датычыцца iмпарту прадукцыi, то 30-працэнтнай надбаўкай будуць абмежаваныя цэны толькi на тавары замежнай вытворчасцi, якiя пастаўляюцца для вытворчых мэтаў, уласнага спажывання, перапрацоўкi на давальнiцкiх умовах i тавары, што ўваходзяць у пералiк сацыяльна значных. На астатнiя тавары замежнай вытворчасцi, увезеныя суб'ектамi прадпрымальнiцкай дзейнасцi для наступнай iх рэалiзацыi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, адпускныя цэны будуць фармiравацца з улiкам кан'юнктуры цэнаў на рынку, гэта значыць, з улiкам попыту i прапановы.

"Спажывец кiруе рынкам сваiм кашальком. I права выбiраць, якiя яму тавары набываць — беларускiя цi замежныя — застаецца за iм. З iншага боку, прысутнасць замежных тавараў на нашым рынку будзе стымуляваць беларускiх вытворцаў да выпуску больш якасных i канкурэнтаздольных тавараў".

Аптовая знiжка, якую дае арганiзацыя-вытворца, можа дзялiцца памiж арганiзацыямi аптовага гандлю пры рэалiзацыi тавару ў рознiчную гандлёвую сетку. Раней дзяленне аптовай знiжкi дапускалася толькi памiж гандлёвымi арганiзацыямi ўласнай тавараправоднай сеткi арганiзацыi-вытворцы.

Каментуючы Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 499 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi антыманапольнага рэгулявання i развiцця канкурэнцыi", Iгар Фамiн падкрэслiў, што пашырэнне правоў антыманапольнага органа будзе перашкаджаць у Беларусi так званым мiжрэгiянальным гандлёвым войнам. Гэтым указам дадзены прамыя паўнамоцтвы антыманапольнаму органу адмяняць рашэннi як дзяржаўных органаў, так i службовых асобаў, якiя цягнуць парушэннi антыманапольнага заканадаўства. Указам праведзена размежаванне функцый антыманапольнага органа: на таварных рынках краiны гэтыя функцыi выконвае Мiнiстэрства эканомiкi, а на абласным узроўнi i ў Мiнску — структурныя падраздзяленнi абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэтаў.

Iгар Фамiн запэўнiў, што цяпер выпадкi парушэння антыманапольнага заканадаўства, у тым лiку i забарона на свабоднае перамяшчэнне тавараў на рынках Беларусi, з'яўляюцца адзiнкавымi i маюць несiстэмны характар.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках 2009 года iнфляцыя ў Беларусi не перавысiць 11 працэнтаў. Пра гэта заявiў учора на брыфiнгу дырэктар дэпар-тамента цэнаснай палiтыкi Мiнiстэрства эканомiкi Ігар Фамiн. Ён падкрэслiў, што "стратэгiчным напрамкам дзяржаўнай цэнаснай палiтыкi з'яўляецца захаванне пазiтыўных тэндэнцый па стабiлiзацыi цэнаснай сiтуацыi ў краiне i далейшае пашырэнне сферы прымянення свабоднага цэнаўтварэння ў мэтах развiцця канкурэнтнага асяроддзя ў эканомiцы".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика