Архiепiскап атрымаў мiлiцэйскi медаль
16.10.2009
—
Новости Общества
|
Архiепiскап Полацкай i Глыбоцкай праваслаўнай епархii Феадосiй удастоены медаля "90-годдзе беларускай мiлiцыi". Узнагароду святару ўручылi ў полацкiм палацы культуры "Полацк-Шкловалакно" ў прысутнасцi супрацоўнiкаў мiлiцыi, членаў iх сем'яў i вернiкаў. Уручэнне мiлiцэйскага медаля стала для архiепiскапа поўнай нечаканасцю. Намеснiк мiнiстра ўнутраных спраў Анатоль Курылец адзначыў ягоны вялiкi ўклад у наладжваннi сувязяў памiж царквой i грамадствам, цеснае супрацоўнiцтва памiж мiлiцэйскiм ведамствам i епархiяй у рабоце з праблемнымi сем'ямi, прафiлактыцы злачынстваў... Архiепiскап адзначыў, што на старажытнай полацкай зямлi святары i мiлiцыянеры разам служаць людзям. І вельмi сiмвалiчна, што нават манастыр размешчаны насупраць тэрыторыi, дзе знаходзiцца адно з мiлiцэйскiх фармiраванняў. Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Архiепiскап Полацкай i Глыбоцкай праваслаўнай епархii Феадосiй удастоены медаля "90-годдзе беларускай мiлiцыi". Узнагароду святару ўручылi ў полацкiм палацы культуры "Полацк-Шкловалакно" ў прысутнасцi супрацоўнiкаў мiлiцыi, членаў iх сем'яў i вернiкаў. Уручэнне мiлiцэйскага медаля стала для архiепiскапа поўнай нечаканасцю.
|
|