Як ксяндза не пусцiлi ў касцёл...
16.10.2009
—
Новости Общества
|
У суседзяў Мясцовая польская газета "Tygodnik Ostrolecki" ("Астралэнцкi штотыднёвiк" ) паведамiла цiкавую гiсторыю, якая класiчна ўкладваецца ў прымаўку "I смех, i грэх". Добра вядома, што адна з найбольш каталiцызаваных краiн Еўропы — Польшча. Там справы касцёла, яго святароў заўсёды былi i ёсць у пашане. Аднак жыццё часам падкiдвае гiсторыi, што нiяк не ўкладваюцца ў звычайны парадак рэчаў. Як гэта здарылася ў вёсцы Парцякi, што недалёка ад горада Ломжа Мазавецкага ваяводства. Там вернiкi мясцовага касцёла ўзнялi бунт супраць свайго ксяндза Эдварда. У нядзельную ранiцу 11 кастрычнiка каля двухсот чалавек прыйшлi да касцёла i дасталi клямкi з дзвярэй, каб ксёндз не змог зайсцi ў будынак i распачаць iмшу. Аднак, як высветлiлася, ён прадугледзеў такое развiццё падзей i з'явiўся ў касцёл значна раней, чым туды завiталi раз'юшаныя вернiкi. I вось з калонак гукаўзмацняльнiка паплыў голас ксяндза, якi распачаў набажэнства. Тады некалькi дужых мужчын уварвалiся ў касцёл, узялi ксяндза, як кажуць, пад белыя ручкi, i прымусова вывелi з храма, забралi ключы i замкнулi касцёл, а потым замянiлi i замок. Высветлiлася, што парафiяне даўно скардзiлiся ў курыю ў Лодзi, да якой належыць iх касцёл, на амаральныя паводзiны свайго ксяндза. Аднак там нiяк не рэагавалi на скаргi. I тады вернiкi вырашылi сказаць свайму душапрыказчыку: "Досыць!". Чаму? Апошняй кропляй, пасля якой скончылася iх цярпенне, стала аўтамабiльная аварыя, у вынiку якой ксёндз Эдвард знiшчыў аўтамабiль мясцовай выкладчыцы закона Божага. Жыхары вёскi склалi цэлы спiс папрокаў у адрас пробашча. Як высветлiлася, ён без меры п'е гарэлку, вульгарна сябе паводзiць, адмаўляецца выспаведаць i прычасцiць цяжка хворых i можа нават адмовiцца адпяваць нябожчыка. Даходзiла да таго, што святар часам нават засынаў падчас iмшы. Ён распусцiў касцёльны хор, выкiнуў арганiста, не дбае пра выгляд храма. Спiс гэтых грахоў даволi працяглы. Ксёндз Эдвард нярэдка бывае вельмi агрэсiўны. Абураны часта тым, што парафiяне мала, на яго думку, кладуць грошай на паднос, а таму можа ў прыступе гневу бразнуць яго аб падлогу. Людзi падазраюць, што iх грошы пробашч забiрае сабе, а не выдзяляе, напрыклад, на рамонт i ацяпленне касцёла, у якiм холадна. Выданне адзначае, што вернiкi неаднаразова званiлi бiскупу з Ломжы з просьбай перавесцi iх ксяндза ў iншую парафiю. Аднак на другiм канцы дроту iх нават слухаць не хацелi. Тады жыхары Парцякоў i вырашылi ўзяць сiтуацыю ў свае рукi... Мiхаiл Бацян. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовая польская газета "Tygodnik Ostrolecki" ("Астралэнцкi штотыднёвiк" ) паведамiла цiкавую гiсторыю, якая класiчна ўкладваецца ў прымаўку "I смех, i грэх". Добра вядома, што адна з найбольш каталiцызаваных краiн Еўропы — Польшча. Там справы касцёла, яго святароў заўсёды былi i ёсць у пашане. Аднак жыццё часам падкiдвае гiсторыi, што нiяк не ўкладваюцца ў звычайны парадак рэчаў. Як гэта здарылася ў вёсцы Парцякi, што недалёка ад горада Ломжа Мазавецкага ваяводства.
|
|