Беларусь з рабочым візітам наведае кіраўнік МЗС Украіны Пётр Парашэнка
19.10.2009 09:12
—
Новости Общества
|
Сёння Беларусь з аднадзённым рабочым візітам наведае міністр замежных спраў Украіны Пётр Парашэнка. Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Украіны сустрэнецца са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. Паводле звестак прэс-службы МЗС Беларусі, на перамовах плануецца абмеркаваць «шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносінаў, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у межах міжнародных і рэгіянальных арганізацый». Прэс-служба МЗС Украіны, у сваю чаргу, паведамляе, што падчас сустрэчы бакі падпішуць Пратакол абмену граматамі аб ратыфікацыі Консульскай канвенцыі паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь. Пётр Парашэнка таксама мае намер сустрэцца з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам, паведамляе прэс-служба ўкраінскага МЗС. 17 кастрычніка кіеўскае выданне «Зеркало недели» паведаміла са спасылкай на кампетэнтную крыніцу, што мэтай візіту ў Мінск новага міністра замежных спраў Украіны (Парашэнка, адзін з лідэраў «аранжавай рэвалюцыі», быў прызначаны на гэту пасаду 9 кастрычніка) з'яўляецца вырашэнне пытанняў, звязаных з ратыфікацыяй дагавора аб дзяржаўнай мяжы. Паводле інфармацыі газеты, прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка вызначыў для Парашэнкі тры прыярытэтныя заданні. «Адным з першарадных заданняў <...> з'яўляецца арганізацыя сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі з мэтай вырашэння ўсіх пытанняў, звязаных з ратыфікацыяй украінска-беларускага дагавора аб дзяржмяжы», — зазначае «Зеркало недели». Дагавор быў падпісаны падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў 12 мая 1997 года. 19 ліпеня таго ж года дакумент ратыфікавала Вярхоўная рада Украіны, але не ратыфікаваў Нацыянальны сход Беларусі. Мінск увязвае ратыфікацыю з неабходнасцю ўрэгулявання ўкраінскага доўгу, што ўтварыўся ў першай палове 1990-х гадоў. 20 кастрычніка ў Мінск прыбудзе ўрадавая дэлегацыя Украіны на чале з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчынавым. Дэлегацыя возьме ўдзел у 17-м пасяджэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміла прэс-служба Савета міністраў Беларусі. 13 кастрычніка Віктар Юшчанка, выступаючы на нарадзе кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў краіны за мяжой, заявіў, што адной з задач украінскай дыпламатыі з'яўляецца «развіццё пазітыўных зрухаў, дасягнутых у дыялогу з Беларуссю». Як раней паведамлялася, да канца 2009 года плануецца сустрэча Лукашэнкі і Юшчанкі.На саміце СНД у Кішынёве 9 кастрычніка прэзідэнты Беларусі і Украіны заявілі, што маюць намер дамовіцца аб правядзенні найбліжэйшым часам сустрэчы ў двухбаковым фармаце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парашэнка, што быў прызначаны на пасаду тыдзень таму, робіць першы замежны візіт менавіта ў нашу краіну.
|
|