.... 21.by

...

21.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упраўленне прафiлактыкi УУС Гомельскага аблвыканкама накiравала ў раённыя выканаўчыя камiтэты хадайнiцтва з прапановай забяспечыць мабiльнымi тэлефонамi адзiнокiх пажылых грамадзян, якiя пражываюць у глыбiнцы. Па сведчаннi мiлiцыянераў, у малых вёсках, аддаленых ад цэнтральных сядзiбаў гаспадарак i населеных у асноўным старымi, многiя не маюць доступу да стацыянарнай тэлефоннай сувязi. Часам яны пазбаўленыя магчымасцi аператыўна паведамiць пра выпадкi крадзяжоў, махлярства або iншыя надзвычайныя здарэннi. Акрамя просьбаў аб забеспячэннi старых людзей мабiльнiкамi, упраўленне прафiлактыкi адрасавала раённым службам сацыяльнай абароны просьбу навучыць пажылых карыстацца апаратамi сотавай сувязi.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ  

На ўсходзе Швейцарыi палiцыя затрымала вадзiцеля-iтальянца, якi за 11 хвiлiн умудрыўся 15 разоў парушыць правiлы дарожнага руху. Палiцэйскiя, што сядзелi ў прыпаркаваным аўто, звярнулi ўвагу на аўтамабiль, якi пранёсся з хуткасцю 160 км/гадз. Пры гэтым не захоўвалася дыстанцыя памiж гэтым аўто i iншымi ўдзельнiкамi руху. Калi вартавыя парадку паспрабавалi спынiць парушальнiка, той не адрэагаваў нi на патрабаваннi, прамоўленыя ў гукаўзмацняльнiк, нi на светлавыя сiгналы палiцэйскага аўтамабiля. 47-гадовы iтальянец перасоўваўся на сваёй машыне з хуткасцю, якая ўдвая перавышала дазволеную. У рэшце рэшт яго затрымалi, адабралi вадзiцельскае пасведчанне i адправiлi на медыцынскае даследаванне наяўнасцi ў крывi алкаголю цi наркотыкаў.

Дэпутаты Чарнiгаўскага гарадскога Савета вырашылi зарабiць на мэблю для мясцовага Палаца культуры ўласнымi спевамi. Рэпертуар канцэрта захоўваецца ў сакрэце. Бiлетаў на сябе дэпутаты мяркуюць прадаць на 400 грыўняў. На ўсю суму будуць закупленыя крэслы для залы, палова з якiх цяпер паламаныя. Прэм'ера адбудзецца праз два тыднi.

П'яўка, у страўнiку якой захаваўся ўзор ДНК зламыснiка, дапамагла аўстралiйскай палiцыi праз восем гадоў выкрыць рабаўнiка. Па звестках следства, 54-гадовы Пiтэр Кэнан у вераснi 2001 года разам з саўдзельнiкам уварваўся ў хату пажылой жанчыны i выкраў у яе 550 долараў. Злодзея па гарачых слядах знайсцi не атрымалася, аднак крымiналiсты знайшлi на месцы злачынства садовую п'яўку i зрабiлi аналiз выяўленай унутры яе крывi, узор якой быў занесены ў базу звестак пра асобаў, якiя здзейснiлi правапарушэннi. Так здарылася, што ў канцы 2008 года Кэнан быў абвiнавачаны ў злачынстве, звязаным з наркотыкамi. Узяты ў яго аналiз ДНК супаў з узорам, якi быў атрыманы восем гадоў таму ў п'яўкi. Напярэдаднi Пiтэр Кэнан прызнаўся ў здзяйсненнi рабавання. А у канцы мiнулага года фiнская палiцыя адшукала падазронага ў крадзяжы аўтамабiля дзякуючы аналiзу ДНК камара, якi знаходзiўся ва ўкрадзенай машыне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўсходзе Швейцарыi палiцыя затрымала вадзiцеля-iтальянца, якi за 11 хвiлiн умудрыўся 15 разоў парушыць правiлы дарожнага руху. Палiцэйскiя, што сядзелi ў прыпаркаваным аўто, звярнулi ўвагу на аўтамабiль, якi пранёсся з хуткасцю 160 км/гадз. Пры гэтым не захоўвалася дыстанцыя памiж гэтым аўто i iншымi ўдзельнiкамi руху. Калi вартавыя парадку паспрабавалi спынiць парушальнiка, той не адрэагаваў нi на патрабаваннi, прамоўленыя ў гукаўзмацняльнiк, нi на светлавыя сiгналы палiцэйскага аўтамабiля. 47-гадовы iтальянец перасоўваўся на сваёй машыне з хуткасцю, якая ўдвая перавышала дазволеную. У рэшце рэшт яго затрымалi, адабралi вадзiцельскае пасведчанне i адправiлi на медыцынскае даследаванне наяўнасцi ў крывi алкаголю цi наркотыкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика