гэта мы.... 21.by

гэта мы...

21.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супала (i цi толькi ў мяне?): ранняй ранiцай уключыла тэлевiзар, убачыла малечу, якая разважала над тым, што трэба зрабiць, каб стаць знакамiтым. "Навучыцца iграць на пiянiна", "Займацца спортам", "Смачна гатаваць", "Выратаваць чалавека" — розныя былi адказы.

А трохi пазней разгарнула газеты. У той дзень — цi не ўсе яны? — паведамлялi, што ў адной з прыватных клiнiк пасля цяжкага ранення сканаў такi вядомы "злодзей у законе" па прозвiшчы "Япончык".

Факт. I, як кажуць, без каментарыяў.

 

Iдэя

А трохi пазней разгарнула газеты. У той дзень — цi не ўсе яны? — паведамлялi, што ў адной з прыватных клiнiк пасля цяжкага ранення сканаў такi вядомы "злодзей у законе" па прозвiшчы "Япончык".

Факт. I, як кажуць, без каментарыяў.

 

Iдэя

...Раней гэты прыпынак, як прыпынак быў — нiчога асаблiвага. Потым непадалёк металiчную сетку паставiлi — прычапiлi расцяжку "Продаж аўтамабiляў".

I яны, аўтамабiлi, там напраўду стаяць — але ж, мусiць, не прадаюцца, бо нiякага руху за дротам няма: дзве сабачыя будкi ў розных канцах, вялiкi, самотны дварняк, побач — мужчына. Акурат такi ж... Быў. Пакуль да вуха мабiльнiк не прыклаў. А тады... Усе вочы там — ну як з ланцуга якога сарваўся: стаў крычаць, размахваць рукамi, некага бэсцiць, брахаць...

Людзi, што былi на прыпынку, слухалi (бо куды ж ты дзенешся?..), раз-пораз пазiралi i, магчыма, думалi: як жа добра было б, каб такiх вось (усiх!) ды трымаць за сеткай!

Так было. I ёсць!

"Гэтым летам я, як хамяк на коле: пакуль кола стаiць, набiваю запысныя мяшкi, разглядаюся з цiкавасцю, нават прыгажосць наводжу... Але вось нехта крутане кола i пабегла. Спынiцца немагчыма. Шалеючы, знемагаючы. А саскочыць з кола не дазваляе слабаразвiтасць розуму."

Гэта — Наталка Бабiна. Напэўна, пра многiх. I пра мяне.

То кола ўжо крутанулi. Пабегла — па кватэры, па кухнi, па вулiцы, па крамцы...

Прыпынак — нарэшце — у поўным сэнсе гэтага слова, тралейбус: можна нi аб чым не думаць. Але... У пярэднiя дзверы салона — цяжка, павольна, з дапамогай "падпоркi" — "упаўзае" стары.

Трохi маладзейшы, але без яе, тут жа "падскоквае" — саступае месца.

Усе астатнiя як сядзелi, так i сядзяць, чытаюць кнiжкi-газеты, глядзяць за акно.

I тым самым сцвярджаюць, што сыты галоднаму па-ранейшаму не спачувае.

Спачувае, як правiла, галодны (цi той, хто галадаў). I дапамагае. Калi можа.

I калi не можа!

Чакай Пятра...

Не ведаю, мо цяпер там гандлююць iнакш — гадоў 10 назад у Тунiсе...

Ну вось па парадку: зацiкавiла вас якаясьцi рэч — пытаеце кошт, чуеце (умоўна) — 100 долараў. 100?! За гэта?! Вы акругляеце вочы (пацiскаеце плячыма, круцiце галавой, збiраецеся сысцi...), бо гэта не проста дорага, гэта — хiба з'ехаўшы з глузду!

Гандляр вашу рэакцыю, безу- моўна ж, бачыць, але каб крыўдзiцца — i не падумае. Ён штосьцi балбоча (па-свойму), падае вам паперу i насадку — прапануе напiсаць свой кошт, гэта значыць, суму, якую за гэту рэч вы гатовыя заплацiць.

Што i казаць — прапанова для вас нечаканая. I складаная — трэба яшчэ раз прыгледзецца да абранага тавару, успомнiць, колькi штось падобнае каштуе ў нас, потым цану ў беларускiх перавесцi на долары...

Але ж вы, дапусцiм, справiлiся. I тады на той прапанаванай паперыне асцярожненька, баючыся ў тым лiку пакрыўдзiць гандляра, пiшаце... 10.

Ён абураны! Ён махае рукамi! Ён кажа вам шмат нечуваных слоў... I аж два — чуваныя: "Не!" i "Сабатаж!...".

Але зноў жа (гэта вы потым зразумееце) кажа, не "перабiраючы", асцярожна, так, каб вы не сышлi. Бо торг — толькi пачынаецца: прынамсi, першапачатковую лiчбу (100) гандляр закрэслiвае крыж-накрыж, выводзiць побач меншую (удвая!), зноў аддае вам асадку з ужо вiдавочным: я саступiў вам, зрабiў крок насустрач, то зараз — ваша чарга...

Адступаць — няёмка: закрэслiваеце i вы сваю лiчбу 10, пiшаце, ну, напрыклад, 12.

Гандляр на гэта яшчэ раз (i проста "дзiка" абураецца), яшчэ раз паўтарае слова "сабатаж!", аднак вас... не адпускае: закрэслiвае сваю лiчбу 50 i пiша 25. Вы — закрэслiваеце свае 12, пiшаце 13. Урэшце, на нейкiх 15 вы такi сышлiся — здзелка адбылася.

Але вялiкай радасцi, як правiла... не прынесла. Вам — таму што найбольшы кошт той пакупцы (правiльна, правiльна спярша падлiчылi!) не больш за 10 долараў, гандляру — таму, што ўзяў не... 100.

А мог жа, мог, бо нават у нашай, беларускай, групе быў турыст (Пятром яго звалi), якi, штось цiкавае бачыў — i адразу купляў (за 100 дык за 100) — нiколi нi з кiм не таргаваўся...

(Да слова — вось такiх пакупнiкоў тамтэйшыя гандляры ў мiг вока вылучалi з натоўпу, абступалi, наперабой, настойлiва прапаноўвалi нешта купiць.

Наш Пётр на гэту ўвагу спачатку купляўся i штосьцi купляў — у некага аднаго... Другога ж, трэцяга, пятага — па чалавечы прасiў, каб далi прайсцi, расступiлiся, адчапiлiся... Прасiць, аднак, было марна... Тады, мякка кажучы, раззлаваўшыся, ён крычаў: "Да пошли вы...!" I казаў, куды.

Вось гэта ўжо спрацоўвала: весела паўтараючы адзiн аднаму, вiдаць, добра знаёмае: "Пошли на ...!", "Пошли на ...!", прадаўцы разбягалiся).

...Я навошта пра iх? I пра тога Пятра — вось тут... I цяпер?

Кошты ў многiх нашых крамах ну вельмi нагадваюць тунiскiя — першапачатковыя. Аднак закрэслiваць iх — знiжаць у два, у чатыры, у восем разоў — нiхто не збiраецца.

У чаканнi Пятра?

Яшчэ не вечар

...Крамкi гэтыя былi невялiкiя, але дужа фарсiстыя: сваё "Мы открылись!!!" "крычалi" прынамсi, на ўвесь мiкрараён!..

I было гэта цi не ўчора — мiнулай вясной...

Восенню ж найблiжэйшая з iх абвясцiла пра знiжкi, потым — пра "распродаж тавару ў сувязi з лiквiдацыяй".

Дзве другiя пакуль лiпяць: вiсiць тавар, сядзяць прадавачкi, зрэдчас заходзяць "экскурсанты". Пакупнiкоў — лiчы, што няма...

Крахуюць, як сказаў бы знаёмы чэх.

Што трэба

...Мы ехалi, ехалi i такi ж прыехалi ў госцi! Толькi б вiтацца цяпер ды гасцiнцы раздаваць — нехта грукае ў дзверы. Гаспадар падаўся ў вiтальню. Чулася — з некiм гаманiў.

— Перапiсчыца гэтак загадзя, — патлумачыў, з'явiўшыся. — Спытала прозвiшча-iмя, сямейнае становiшча, якая адукацыя i калi будаваўся дом... Сказала яшчэ, што больш не пойдзе — iнфармацыю ўсю перапiша...

— А пра мову, пра мову яна спыталася? — хвалюемся мы.

— Не, — чухае патылiцу гаспадар i дадае, — пра яе, мусiць, што трэба, тое i напiша.

Гэта мы...

Ранiчка. Дом — шматпавярховы i досыць доўгi. Двор — забiты машынамi. Яны тут стаяць паўсюль, дзе толькi можна... Дзе нельга, дарэчы, стаяць таксама: дзве з iх правымі коламi заехалi на ходнiкi — загарадзiлi дарогу. Сыходжу на асфальт, каб неяк абысцi. I ў той жа момант, лiчы... дранцвею — ад вiску тармазоў, ад жаху: каля ног... у пядзi (!), але... спыняецца (!) "Жыгуль", што выскачыў збоку...

Вадзiцель — ужо не малады i такi ж спалатнелы ад страху — да памяцi прыходзiць першым: мацюкаецца, досыць рэзка здае ўзад, выкручвае руль, з'язджае. Я — пацiху сыходжу.

А па дарозе думаю, якое шчасце, што ён, гэты кiроўца, не "чайнiк", не першы дзень за рулём, што ехаў на спраўнай машыне, што зарыентаваўся, затармазiў, калi б — крый Божа! — не...

Тут што цiкава было б: па вялiкiм рахунку яго ў ДТЗ нiхто б не вiнавацiў: я iшла па праезнай частцы. Але ж i мяне, як быццам, таксама?.. Бо пешаходная была занятая, застаўленая машынамi. Фармальна не было б вiны i за тымi, хто яе "заставiў", заняў: ну, не знайшлi яны iншага месца: двары ў Мiнску, за-бi-ты-я (транспартам) у поўным сэнсе гэтага слова.

Значыць, крайнiх бы не знайшлi...

Аднак тады, магчыма, усе заў- важылi б... вялiзную пустку, што разляглася побач, у гэтым жа двары? На ёй, ну, напэўна ж, плануецца штось збудаваць, але — некалi. Цяпер — там можна было б зрабiць стаянку!

...Але (зноў жа...) не факт, што яе, хоць часовую, тут зрабiлi б.

Нават тады.

Голас

...Уражанне гэта помню, як зараз: халат быў белы-белы i мяккi-мяккi. Да таго ж — пашыты сукеначкай: з хлясцiкам на спiне, з кiшэнькамi па баках, з залатой тасёмачкай па каўнерыку. I зусiм не дарагi... Велiкаваты, праўда. Але хто б на гэта зважаў, умеючы трымаць iголку?! Прыдбала, пасядзела за машынкай, падагнала па фiгуры, хацела тут жа апрануць, — не выйшла: на пале немаведама адкуль з'явiлася плямка. Паспрабавала замыць — яна "ў адказ" толькi распаўзлася.

Што было рабiць — усю абноўку палажыла ў ваду з парашком, вымыла i такi ж прыбралася! Але хiба на дзень, бо халат меў дзве дзiўныя схiльнасцi: ну, па-першае, генерыраваць бруд, бо немагчыма ж "збiраць" яго там, дзе няма)... А па-другое — калi "разлягацца" ў пральнай машыне, то на ўвесь барабан...

Што, зразумела ж, не падабалася. I падабацца не магло. Таму пасля чарговага мыцця-прасавання я павесiла гэту адзежыну ў шафу i стала выцягваць адтуль толькi тады, калi прыязджаў хто з гасцей (прычым маёй камплекцыi) i заставаўся нанач. Гэта значыць — гады ў рады.

А вочы ж муляў штодзень!

Таму нядаўна я рашыла яго... парашыць: дастала, патрымала ў руках, узгадала "гiсторыю яго жыцця" i над вухам пачула: "Адзiн дурань пашыў — другi купiў".

Гэта — мама... З таго свету... I да скону... Як з гэтага.

Валянцiна Доўнар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супала (i цi толькi ў мяне?): ранняй ранiцай уключыла тэлевiзар, убачыла малечу, якая разважала над тым, што трэба зрабiць, каб стаць знакамiтым. "Навучыцца iграць на пiянiна", "Займацца спортам", "Смачна гатаваць", "Выратаваць чалавека" — розныя былi адказы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика