Магiстры iгры. 21.by

Магiстры iгры

21.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Восень" запрашае на музычную "рэабiлiтацыю"

Рамантыка "Беларускай музычнай восенi" пачалася ўчора — з канцэрта для двух фартэпiяна з аркестрам. Музыка гучала французская. Зоркi расiйскiя — народны артыст СССР Мiкалай Пятроў i заслужаны артыст Расii Аляксандр Гiндзiн. Аркестр наш — Нацыянальны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр Беларусi. I такiх канцэртаў, калi будзе "на каго" пайсцi, нам да 7 лiстапада абяцаюць 15.

 

"Беларуская музычная восень" "рэабiлiтуе" Пятра Елфiмава — ён выйдзе на сцэну як спявак класiчнага рэпертуару. I ацэньваць яго будзе не аўдыторыя "Еўрабачання", а публiка, дасведчаная ў музыцы, якая ходзiць у "Белдзяржфiлармонiю". Гэта той выпадак, калi слова "нефармат" успрымаецца выключна са знакам "плюс". Сольны канцэрт пад назвай "Магiстр" пройдзе ў рамках мiжнароднага фестывалю. Пятру давядзецца паказаць усё сваё майстэрства спеваў, бо выступаць ён будзе разам з двума аркестрамi — "Маладая Беларусь" Беларускай акадэмii музыкi i Нацыянальным акадэмiчным народным аркестрам iмя Жыновiча. У нейкiм сэнсе гэта вяртанне спевака да самога сябе — вучыўся ён вакалу ў сценах акадэмii музыкi. I вяртанне прыхiльнiкаў да iншага, яшчэ "не раскручанага" Елфiмава. А можа, ну яе, гэтую "раскрутку", якая лёгкiмi капрызамi бязлiкага закадравага натоўпу можа ператварыцца ў "закрутку"?.. Iншая рэч — працаваць не на iмгненны вынiк, спрабуючы вывесцi нейкую ўнiверсальную формулу ўнiверсальнай песнi...

Вось як калiсьцi рабiлi нашы бессмяротныя "Песняры" разам з Уладзiмiрам Мулявiным. Iх песнi i да нашага часу жывейшыя за шмат якiя iншыя. Можа, таму iх з задавальненнем сёння перапяваюць iншыя артысты. Дарэчы, як гэта ў iх атрымлiваецца, можна будзе паслухаць у канцэрце 6 лiстапада — гэта для аматараў "зорак беларускай эстрады".

Зрэшты, i ў беларускай музыцы, акрамя "зорак", ёсць яшчэ што паслухаць. Сёлета адзначыць 80-годдзе кампазiтара Яўгена Глебава прапануе праграма Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Фiнберга. Але i Дзяржаўны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр Беларусi пад кiраўнiцтвам Аляксандра Анiсiмава звяртае слухача да музыкi гэтага беларускага кампазiтара, напрыклад, праграмай "Запрашэнне ў краiну дзяцiнства". Нацыянальнага каларыту варта чакаць ад Нацыянальнага акадэмiчнага хору iмя Цiтовiча пад кiраўнiцтвам прафесара Дрынеўскага.

Восень — звычайна тая пара, калi выдатныя музыканты, выканаўцы, iмёны якiх гавораць самi за сябе, прыязджаюць на гэты фестываль: адкрываць Беларусь i адкрыць ёй сваю музыку. Сёлета сярод гасцей — арганiст Роналд Эбрэхт, балалаечнiк Андрэй Гарбачоў, акардэанiст Iгар Квашэвiч, Аркадзь Шылклопер з новай джазавай праграмай, лаўрэаты мiжнароднага конкурсу скрыпачоў iмя Ойстраха, "Новы рускi квартэт"... Сёлета чакаюцца госцi з Германii, ЗША, Iзраiля, Расii, Украiны.

Ларыса ЦIМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рамантыка "Беларускай музычнай восенi" пачалася ўчора — з канцэрта для двух фартэпiяна з аркестрам. Музыка гучала французская. Зоркi расiйскiя — народны артыст СССР Мiкалай Пятроў i заслужаны артыст Расii Аляксандр Гiндзiн. Аркестр наш — Нацыянальны акадэмiчны сiмфанiчны аркестр Беларусi. I такiх канцэртаў, калi будзе "на каго" пайсцi, нам да 7 лiстапада абяцаюць 15
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика