МЗС Беларусі «здзіўлены, калі не сказаць большага». 21.by

МЗС Беларусі «здзіўлены, калі не сказаць большага»

21.10.2009 21:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МЗС Беларусі «здзіўлены, калі не сказаць большага», выказваннямі пасла Венгрыі ў Беларусі Ферэнца Контры аб сітуацыі ў краіне і асобных аспектах двухбаковых адносін і ўспрымае іх «як уласнае меркаванне» дыпламата.

«Многія з гэтых выказванняў носяць тэндэнцыйны характар і яўна разыходзяцца з пазітыўным і дружалюбным кантэкстам беларуска‑венгерскага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў адказе прэс‑сакратара МЗС Андрэя Папова на пытанне прадстаўнікоў СМІ ў сувязі з выказваннямі венгерскага пасла на прэс‑канферэнцыі 20 кастрычніка ў Мінску.

«Шчыра перакананы, што венгерскі бок па‑ранейшаму зацікаўлены ў развіцці ўсяго спектра супрацоўніцтва з Беларуссю на аснове ўзаемнай павагі і цікавасці», — гаворыцца ў заяве для прэсы.

Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства павіншаваў венгерскі народ з Нацыянальным святам Венгрыі, што адзначаецца 23 кастрычніка. «Беларусь разглядае Венгрыю як важнага і перспектыўнага партнёра ў ЕС. У апошнія гады намі створаны эфектыўныя механізмы развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння», — сказаў Папоў.

Як паведамляў БелаПАН, 20 кастрычніка пасол Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра, у прыватнасці, заявіў, што поўная адмена візавых санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў магчымая, калі захады Беларусі насустрач стануць пераканаўчымі. «На жаль, у нас склалася ўражанне, што словы і дзеянні беларускіх уладаў не заўсёды адпавядаюць адзін аднаму», — заявіў венгерскі пасол.

Венгерскі дыпламат таксама сказаў, што Беларусь выстаўляе інвестарам высокія патрабаванні. «Нашы інвестары прывыклі працаваць паводле еўрапейскіх стандартаў. Напрыклад, яны будуюць і плацяць падаткі. Але каб дадаткова трэба было будаваць дзіцячыя садкі, бальніцы, яны гэтага не разумеюць. Гэта перашкаджае эканамічнаму супрацоўніцтву», — сказаў пасол.

Контра таксама адзначыў, што ў Венгрыі не знайшлося інвестараў, гатовых будаваць спартыўныя цэнтры. «Зайздрошчу, што ў вас яны будуюцца. Мы гэтага сабе не можам дазволіць. Можа быць, у Беларусі ёсць грошы, і яны ідуць на спартыўныя комплексы, а не на развіццё вытворчасці», — сказаў пасол.Пры гэтым ён падкрэсліў, што не ўмешваецца «ва ўнутраныя справы краіны». «Проста так нам здаецца збоку», — растлумачыў венгерскі дыпламат.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МЗС Беларусі здзіўлены выказваннямі пасла Венгрыі Ф.Контры аб сітуацыі ў краіне і асобных аспектах двухбаковых адносін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика