На акцыях апазіцыі да журналістаў прыставяць прэс‑афіцэраў МУС. 21.by

На акцыях апазіцыі да журналістаў прыставяць прэс‑афіцэраў МУС

22.10.2009 13:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская міліцыя ў бліжэйшы час зменіць фармат працы на масавых, у тым ліку палітычных мерапрыемствах. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень.

Намеснік міністра растлумачыў, што ў бліжэйшы час на ўсіх масавых мерапрыемствах будуць прысутнічаць прэс‑афіцэры для ўзаемадзеяння са СМІ. Яны будуць апрануты ў сінія святлоадбівальныя камізэлькі. Акрамя таго, на мерапрыемствах будуць прысутнічаць супрацоўнікі міліцыі ў чырвоных святловяртальных камізэльках. Іх задачай будзе вядзенне перамоваў з грамадзянамі, якія не хочуць выконваць законныя патрабаванні уладаў.

Гэты вопыт беларускія міліцыянты перанялі ў нямецкіх паліцэйскіх. «У Германіі мы назіралі за мітынгі правых, левых і зялёных, вывучалі метады работы нямецкай паліцыі», — сказаў Яўген Палудзень. Ён адзначыў, што ў Германіі ўсе ўдзельнікі любога масавага мерапрыемства праходзяць дагляд, «у нас жа гэтая практыка ўведзена нядаўна і шкада, што мы не дайшлі да гэтага раней».

Акрамя таго, у Германіі прэса не мае права здымаць буйным планам супрацоўнікаў праваахоўных органаў без іх дазволу. Гэты вопыт беларускія міліцыянты таксама плануюць перенять.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская міліцыя ў бліжэйшы час зменіць фармат працы на масавых, у тым ліку палітычных мерапрыемствах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика