ПАРАВОЗІК З БАРЫСАВА. 21.by

ПАРАВОЗІК З БАРЫСАВА

24.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памятаеце, у вашым дзяцiнстве (ну, цi ў дзяцiнстве вашых дзяцей i ўнукаў) быў добры i мiлы мульцiк "Паравозiк з Рамашкава". Гэты самы паравозiк з вялiкiмi вачыма замест лiхтароў заўсёды спазняўся на станцыю, затое вучыў з тэлеэкрана любiць прыроду i ўмець у штодзённай жыццёвай мiтуснi заўважаць штосьцi прыгожае...

Вечар чацвярга нарадзiў параўнанне намаляванага героя з барысаўскiм "БАТЭ". Адкуль i як, безумоўна, спытаеце вы? Трошкi цярпення, зараз растлумачу.

Рассмакаваўшы Лiгу Еўропы за партугальскiм сталом, барысаўчане самi прызнавалiся — не, да такой "кухнi" нам пакуль далёка. Але прайшло некалькi тыдняў, цёплы Лiсабон змянiўся на па-восеньску халодны Мiнск — i Вiктар Ганчарэнка з вялiкiм жалем у голасе расказваў усiм, што вельмi расчараваны няўдалым вынiкам у гульнi з "Эвертанам" (адной з наймацнейшых каманд англiйскай прэм'ер-лiгi, мiж iншым). Трэнер "БАТЭ" як быццам прасiў прабачэння ў заўзятараў. Паравозiк тым часам з сарамлiвым поглядам шчыра-шчыра абяцаў, што больш не будзе спазняцца. Яму верылi. Чамусьцi хацелася верыць i ў барысаўскi клуб. Тым больш, наступны супернiк трапiўся з тых, паразу ад якога на хатнiм стадыёне можна было пабачыць хiба што ў начным кашмары. Не, "АЕК" каманда нядрэнная, але думалася, што толькi не ў гэты вечар.

Недалёка ад'ехаўшыся ад станцыi, цягнiчок прыпынiўся. Пасажыры пачалi нервавацца: "Што за агiднасць! Мы спознiмся!". Усё з тым жа нявiнным позiркам у вачах паравозiк адказваў: "Калi мы не пабачым першыя ландышы, мы спознiмся на ўсю вясну!.." Барысаўчане пачалi гульню ў невысокiм тэмпе, вывучалi гасцей, звыкалiся са слiзкiм газонам на "Дынама".   Нават пасля прапушчанага гола не знiкала пачуццё даверу. Гэтыя адзiнаццаць жоўта-сiнiх воiнаў на чале з генералам Ганчарэнкам гiпнатызавалi, самi таго не ведаючы, не горш за Кашпiроўскага. І калi наш мульцяшны сябар на колах агiтаваў спынiцца, каб пачуць першых салаўёў, то футбалiсты настойлiва "прасiлi" не звяртаць увагi на чарговыя памылкi Паўлава ды недахоп дакладнасцi ў Радзiвонава. "Яны сваё слова яшчэ скажуць! Набярыцеся цярпення!". Сапраўды ж сказалi! А ў Паўлава не проста слова атрымалася — цэлы верш. Рыжаму паўабаронцу пашчасцiла зраўняць лiк на табло адразу пасля перапынку.

Кульмiнацыйны момант дзiцячай казкi — паравозiк з Рамашкава разам са сваiмi пасажырамi сустракае свiтанне. I ўжо не ён усiх затрымлiвае, а самi людзi павыходзiлi з вагонаў i назiраюць за неверагодным вiдовiшчам — узыходам сонца. Зраўняўшы лiк i хутка атрымаўшы перавагу ў колькасцi футбалiстаў на полi, "БАТЭ" з адкрытым забралам рынуўся па перамогу. I Вiктар Ганчарэнка не спазнiўся на ўсё жыццё — заканчвалi гульню ў складзе беларускай каманды чатыры намiнальныя форварды плюс Крывец i Няхайчык. Ну, а больш за ўсiх паспеў Алумона. Аляксандру, якi толькi-толькi выйшаў на поле, менш за хвiлiну спатрэбiлася на тое, каб прынесцi такую жаданую першую вiкторыю ў групавым турнiры еўракубкаў.

Як гэта дзiўна нi гучыць, але больш за ўсё не пашанцавала тым, хто ў гэты дажджлiвы вечар застаўся ў сваiх цёплых кватэрах каля тэлевiзара. Са стадыёна народ разыходзiўся прамоклы i змерзлы, але з пачуццём неймавернага шчасця. Не здзiўлюся, калi тая цi iншая кампанiя сустрэла i свiтанне. Абавязкова трэба будзе яшчэ супаставiць нараджальнасць у лiпенi наступнага года з сярэднестатыстычнай. Штосьцi падказвае, лакальны "бэбi-бум" забяспечаны! Будзе каму паказваць старыя добрыя мульцiкi.

Яўген ВАРАКСА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятаеце, у вашым дзяцiнстве (ну, цi ў дзяцiнстве вашых дзяцей i ўнукаў) быў добры i мiлы мульцiк "Паравозiк з Рамашкава". Гэты самы паравозiк з вялiкiмi вачыма замест лiхтароў заўсёды спазняўся на станцыю, затое вучыў з тэлеэкрана любiць прыроду i ўмець у штодзённай жыццёвай мiтуснi заўважаць штосьцi прыгожае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика