Тэрмiн службы па прызыве ў бундэсверы скароцяць да шасцi месяцаў. 21.by

Тэрмiн службы па прызыве ў бундэсверы скароцяць да шасцi месяцаў

24.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украiна гатовая прадаставiць свае РЛС для ПРА ЗША

Ва Украiне разлiчваюць, што яе радарныя ўстаноўкi ўсё ж будуць задзейнiчаныя ў будучай сiстэме супрацьракетнай абароны ЗША, пiша Tagesspiegel.

"Гэтыя ўстаноўкi, — заявiў выданню першы намеснiк сакратара Савета нацыянальнай бяспекi i абароны Украiны, экс-мiнiстр замежных спраў Уладзiмiр Агрызка, — маглi б быць выкарыстаныя ў iнтарэсах еўрапейскай бяспекi, пра што мы ўжо размаўлялi з еўрапейскiмi калегамi". Як вядома, Украiна валодае дзвюма радыёлакацыйнымi станцыямi — у Мукачаве i Севастопалi, на якiх да пачатку мiнулага года знаходзiлiся расiйскiя вайскоўцы.

Тэрмiн службы па прызыве ў бундэсверы скароцяць да шасцi месяцаў Падчас перамоў па фармiраваннi каалiцыйнага ўрада нямецкiя кансерватары i лiбералы пагадзiлiся скарацiць тэрмiн службы па прызыве ў бундэсверы з дзевяцi да шасцi месяцаў, паведамляецца са спасылкай на крынiцы, блiзкiя да мiнiстэрства абароны ФРГ.

Як са свайго боку адзначае Welt, падобная мера стала, хутчэй за ўсё, вынiкам кампрамiсу. Кансерватары з блока хрысцiянскiх дэмакратычных партый ХДС/ХСС на чале з Ангелай Меркель не раз заяўлялi, што маюць намер захаваць прызыў. Са свайго боку лiбералы з Вольнай дэмакратычнай партыi падчас перадвыбарнай кампанii патрабавалi адмены прызыву i ператварэння бундэсвера ў прафесiйнае войска. Адзначым, што толькi 15 % юнакоў прызыўнага ўзросту прызываюцца на службу.

Рэйтынг Абамы дасягнуў рэкордных тэмпаў знiжэння за паўстагоддзя У пачатку прэзiдэнцкага тэрмiну ў студзенi рэйтынг Абамы складаў 78 %. Аднак ужо ў красавiку ён знiзiўся да 62 %. У трэцiм квартале народная падтрымка аслабела яшчэ амаль на 10 % — да 53 %.

Знiжэнне рэйтынгу звязваюць з нерашучасцю прэзiдэнта ў знешняй палiтыцы, ростам беспрацоўя i непапулярнай рэформай сiстэмы аховы здароўя.

Лонданскiм палiцэйскiм упершыню выдадуць агнястрэльную зброю Лонданскiм палiцэйскiм, якiя патрулююць горад, упершыню выдадуць агнястрэльную зброю. Такое рашэнне ўлады горада прынялi ў сувязi з павелiчэннем колькасцi ўзброеных злачынцаў на вулiцах Лондана на 17 %, паведамляе The Times.

Зброя будзе выдавацца палiцэйскiм, якiя патрулююць раёны на поўначы Лондана, дзе дзейнiчаюць асаблiва небяспечныя банды.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас перамоў па фармiраваннi каалiцыйнага ўрада нямецкiя кансерватары i лiбералы пагадзiлiся скарацiць тэрмiн службы па прызыве ў бундэсверы з дзевяцi да шасцi месяцаў, паведамляецца са спасылкай на крынiцы, блiзкiя да мiнiстэрства абароны ФРГ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика