.... 21.by

...

24.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Беларуская публiка зможа пачуць этнiчны сардзiнскi хор. Канцэрт групы "Тэнорэс" Мамаяда (Сардзiнiя) пройдзе 26 кастрычнiка ў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi. Гэта стане магчымым дзякуючы двухбаковым культурным стасункам, iнiцыятарам якiх стала ў тым лiку i Беларускае консульства ў Сардзiнii.

 Брэсцкiя памежнiкi выявiлi буйную партыю нiчыйных цыгарэт. 6 каробак з iмi прыбiла да беларускага берага ракi Заходнi Буг. У кожнай з каробак знаходзiлася па 50 блокаў цыгарэт украiнскай вытворчасцi. Кантрабанда, хутчэй за ўсё, прыплыла да нас з Украiны. Тавар канфiскаваны i перададзены ў Брэсцкую мытню. Памежнiкi iмкнуцца ўстанавiць асобаў, якiя мелi дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасцi.

 Лётчык ВПС ЗША скiнуў дзве бомбы на сваю авiябазу. Адна з iх узарвалася, разбурыўшы пустое падсобнае памяшканне. Ідзе пошук другой бомбы, якая, на шчасце, не здэтанавала. НЗ адбылося пры выкананнi пiлотам ваеннага выпрабавальнiка F-16 аварыйнай пасадкi ў штаце Юта. Скiнуць дзве бомбы вагой 225 кг кожная i палiўныя бакi давялося з-за няспраўнасцi знiшчальнiка-бамбардзiроўшчыка. Гэта дазволiла знiзiць яго вагу i нармальна завяршыць пасадку. Бомбы, а таксама палiўныя бакi ўпалi на тэрыторыю ўласнай базы за 30 км ад горада Солт-Лэйк-Сiцi. Падчас выбуху нiхто не пацярпеў. Прычына няспраўнасцi не паведамляецца.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ    Група заможных грамадзянаў Германii звярнулася да ўрада з просьбай аднавiць так званы падатак на багацце. Так яны хочуць дапамагчы краiне выбрацца з крызiсу. Петыцыю падпiсалi 44 чалавекi. Адзiн з iх, 66-гадовы ўрач на пенсii Дытар Кельмкюхль, заявiў, што багатым людзям час прыйсцi на дапамогу сваёй краiне. Па яго падлiках, калi б два мiльёны немцаў, чыё асабiстае багацце перавышае паўмiльёна еўра, плацiлi 5-працэнтны падатак у 2009—2010 гг., гэта прынесла б бюджэту краiны 100 мiльёнаў еўра.

 З-за сварлiвай жонкi сiцылiец папрасiўся ў турму. 30-гадовы Саета Гамбiна атрымаў хатнi арышт — пакаранне за незаконную звалку шкодных адходаў. Аднак неўзабаве пасля прысуду ён прыйшоў у палiцыю i сказаў, што хоча адбываць свой тэрмiн у турме. Па словах мужчыны, ён стамiўся ад пастаянных сварак з жонкай. Яна абвiнавачвае яго ў тым, што ён не можа забяспечыць дастойнага жыцця iх дзецям. Палiцыя заявiла, што чалавек парушыў умовы прысуду, i прымусiла яго вярнуцца дадому.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Група заможных грамадзянаў Германii звярнулася да ўрада з просьбай аднавiць так званы падатак на багацце. Так яны хочуць дапамагчы краiне выбрацца з крызiсу. Петыцыю падпiсалi 44 чалавекi. Адзiн з iх, 66-гадовы ўрач на пенсii Дытар Кельмкюхль, заявiў, што багатым людзям час прыйсцi на дапамогу сваёй краiне. Па яго падлiках, калi б два мiльёны немцаў, чыё асабiстае багацце перавышае паўмiльёна еўра, плацiлi 5-працэнтны падатак у 2009—2010 гг., гэта прынесла б бюджэту краiны 100 мiльёнаў еўра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика