Аператар life:) пачаў эксплуатацыю першай у Беларусі 3G-сеткі
02.11.2009
—
Новости Общества
|
Кампанія прэзентавала новыя пакеты інтэрнет-доступу (2 Гб трафіку за 69 тыс. рублёў і 4 Гб за 99 тыс. рублёў) і відэатэлефанаванні па 249 рублёў за хвіліну. Апрача таго, аператар устанавіў льготныя ўмовы на міжнародныя відэатэлефанаванні. Напрыклад, карыстальнікі паслугі "life:) СУСВЕТНЫ" могуць ажыццяўляць відэатэлефанаванні ў любую 3G-сетку СНД па 499 руб./хв або Еўропы па 1.299 руб./хв. Карыстальнікам, якія падключаць паслугу "life:) ІНТЭРНЕТ 1000" на год, даецца бясплатна 3G-мадэм HUAWEI E1550 (максімальная хуткасць перадачы даных — 3,6 Мбіт/с). За разавую даплату ў 39 тыс. рублёў даецца мадэм ZTE MF637 (максімальная хуткасць — 7,2 Мбіт/с). "3G life:) — гэта не проста сувязь трэцяга пакалення. Гэта цалкам удасканаленая версія 3.5G. Гэта мадэль сеткі 2010 года, якая дазваляе атрымліваць абанентам высокую хуткасць не толькі пры загрузцы, але і пры адпраўцы інфармацыі. Такое сцвярджэнне азначае, што нашых абанентаў чакае яшчэ шмат цікавых сэрвісаў: відэачат, мабільнае тэлебачанне, web-камеры, бесправадныя прыстасаванні для доступу ў інтэрнет. Ужо цяпер мы гатовы раздаць нашым абанентам 100.000 бясплатных USB-мадэмаў. Мабільны аператар life:) першым у Беларусі ўкараніў тэхналогію UMTS 3G", — падкрэсліў генеральны дырэктар ЗАТ "БеСТ" Азджан Эрміш. Цяпер тэхналогія 3G даступная жыхарам Мінска і буйных гарадоў. У найбліжэйшых планах аператара — 500 базавых станцый 3G, якія забяспечваюць 3G-пакрыццё ва ўсіх гарадах з насельніцтвам больш як 50 тысяч чалавек. Чакаецца, што паслугі 3G life:) да канца 2009 года будуць даступныя 70% насельніцтва Беларусі. Цяпер у life:) прыкладна 500 тыс. абанентаў. Даведка БелаПАН. ЗАТ "Беларуская сетка тэлекамунікацый" зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. Пасля падпісання кантракта 29 ліпеня 2008 года ўвайшла ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Зараз заснавальнікамі кампаніі выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мабільны аператар life:) 2 лістапада пачаў камерцыйную эксплуатацыю сеткі трэцяга пакалення стандарта UMTS (3G). Абанентам ужо даступныя высакахуткасны інтэрнет (да 7,2 Мбіт/с) і відэатэлефанаванні ў сетцы 3G, паведамілі у прэс-службе кампаніі.
|
|