«Таміфлю» з’явіцца ў мінскіх аптэках цягам тыдня, ён каштуе $40-50
02.11.2009 23:26
—
Новости Общества
|
У беларускім прадстаўніцтве швейцарскай фармацэўтычнай кампаніі Roche расказалі, што замежны супрацьвірусны замежны прэпарат «Tamiflu», якога няма ў мінскіх аптэках, з’явіцца цягам тыдня, паведамляе telegraf.by. Кошт упакоўкі з 10 капсул – $40-50, так, у адной з аптэк на праспекце Незалежнасці сказалі, што да ажыятажу ён прадаваўся па 140 тыс. рублёў за ўпакоўку. Беларускі «Арпетол» каштуе куды меней, упакоўка з 20 таблеткамі каштуе каля 22 тыс., з 10 таблеткамі – 13 тыс. Дзіцячы «Арпетол», г.зн. удвая слабейшы (10 таблетак) каштуе 5 800 рублёў. Але яго таксама цяжка знайсці, калі і з’яўляецца, то на кароткі час. У шэрагу аптэк ужо з’явіліся вялікія аб’явы: «Сёння ў продажы няма: арпетолу, аксалінавай мазі, анаферону, масак і г.д.» Інтэрфакс-Захад паведамляе, што лекі ў аптэкі не паспяваюць завозіць, і склады апусцелі. Таго ж «Арпетола» раскупілі трохмесячны запас. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускім прадстаўніцтве швейцарскай фармацэўтычнай кампаніі Roche расказалі, што замежны супрацьвірусны замежны прэпарат «Tamiflu», якога няма ў мінскіх аптэках,...
|
|