Прысуд вілейскім актывістам пакінулі без зменаў. 21.by

Прысуд вілейскім актывістам пакінулі без зменаў

06.11.2009 15:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пятніцу Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў дэмакратычнага руху з Вілейскага раёна Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малярчука і Аляксея Наркевіча.

«Па сутнасці, нас зноў абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага мітынгу падчас усталявання крыжоў на месцы расстрэлу актывіста беларускага антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага ў лесе каля вёскі Красны Беражок», — паведаміў Малярчук.

Такім чынам рашэнне суда Вілейскага раёна ад 8 кастрычніка застаецца ў сіле. Паводле яго, Аляксей Сюдак і Уладзімір Малярчук былі аштрафаваныя на 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў), а Алесь Наркевіч — на 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў).

Крыжы ў памяць пра моладзевага актывіста Расціслава Лапіцкага і ўсіх ахвяраў рэпрэсій вілейскія актывісты ўсталявалі 1 верасня. 9 верасня іх асвяціў святар праваслаўнай царквы, а наступнага дня крыжы знішчылі прадстаўнікі мясцовай улады. У сувязі з гэтым актывісты 15 верасня звярнуліся з заявай у райаддзел міліцыі. Скарга засталася без адказу, а праз тры дні, 19 верасня, участковы міліцыянер Мікалай Мячкоў склаў на заяўнікаў адміністрацыйныя пратаколы за быццам бы несанкцыянаваны мітынг.

Расціслаў Лапіцкі нарадзіўся 9 верасня 1928 года ў сям’і праваслаўнага святара ў вёсцы Касута (сёння – Вілейскі раён). У 1948—1949 гадах стварыў у Смаргонскім і Мядзельскім раёнах антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю моладзі. Арганізацыя выдавала антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Неўзабаве яе выкрылі, а яе сябры, у тым ліку непаўналетнія, атрымалі розныя тэрміны лагераў. Расціслаў Лапіцкі як галоўны арганізатар быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны 28 кастрычніка 1950 году.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў дэмакратычнага руху з Вілейскага раёна Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малярчука і Аляксея Наркевіча.«Па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика