Як перавярнуць пясочны гадзiннiк. 21.by

Як перавярнуць пясочны гадзiннiк

14.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора на II Кантактнай бiржы выдаўцоў i распаўсюджвальнiкаў друку разглядалiся пытаннi прасоўвання на рынку беларускай папяровай прадукцыi.

Падчас iнспекцыйных праверак гандлёвых прадпрыемстваў, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству iнфармацыi, былi выяўлены факты, што на складах, дзе рыхтуецца да рэалiзацыi папяровая прадукцыя, часам адсутнiчаюць тавары беларускай вытворчасцi.

— У нас ёсць вялiкая гандлёвая сетка ў сiстэме Мiнiстэрства iнфармацыi (больш за 1,5 тысячы кiёскаў "Саюздруку" i каля 100 крамаў у сiстэме кнiжнага гандлю). Мы вырабляем i маем магчымасць прадаваць, але прадаём у сваёй сiстэме толькi 20 працэнтаў уласнай прадукцыi ад агульнага аб'ёму. Лiчу, што ў цяперашняй сiтуацыi гэта недапушчальна, — падкрэслiў на адкрыццi Кантактнай бiржы мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч. — Нават калi на 0,1 працэнта беларускi тавар даражэйшы за падобны замежны, гандлёвым прадпрыемствам трэба браць яго на рэалiзацыю.Сёння аб'ём заказаў на палiграфпрадпрыемствах, нягледзячы на iх тэхнiчнае пераўзбраенне, знiжаецца. Палiграфпрадпрыемствы працуюць горш, чым прамысловасць рэспублiкi ў цэлым, бо там знiжэнне аб'ёмаў вытворчасцi 15 працэнтаў, а тут — каля 20...

Гандлёвымi прадпрыемствамi, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству iнфармацыi, за 9 месяцаў гэтага года ў рознiчным гандлi рэалiзавана прадукцыi на 200 мiльярдаў рублёў, што на 7, 7 працэнта больш, чым за такi ж перыяд летась. Арганiзацыямi саюздруку рэалiзавана 71 мiльён экзэмпляраў перыядычных выданняў на суму 91,4 мiльярда рублёў, i доля ў рэалiзацыi беларускiх друкаваных СМI складае 68 працэнтаў. Кнiг у гэтым годзе прададзена ўжо на 36,6 мiльярда рублёў, i "беларуская доля" тут складае каля 65 працэнтаў (але пакуль толькi ў грашовым выражэннi, па разнастайнасцi асартыменту ў лiдарах па-ранейшаму застаюцца расiйскiя выданнi. Значная ўдзельная вага ў абароце iмпартных тавараў прыпадае на канцылярскiя тавары (каля 70 працэнтаў) i на папяровую групу (40).

— Сёння рынак вялiзны, мы на мiльярды прадаём, але не сваё. Трэба гэту пiрамiду перавярнуць, як пясочны гадзiннiк, — заўважыла першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч.

Але беларускi тавар па сваёй якасцi i асартыменту можа сёння няблага канкурыраваць з iмпартнай папяровай прадукцыяй. Так, станоўчая дынамiка ў рэалiзацыi беларускай папяровай прадукцыi назiраецца ў сiстэме Белкаапсаюза. "Стабiльна расце ўдзельная вага айчынных выданняў у структуры рознiчнага таваразвароту, сёлета яна павялiчылася больш чым на 6 працэнтаў i дасягнула лiчбы ў 75 працэнтаў, — заўважае Вольга Маршаковiч, кiраўнiк аддзела непрадуктовых тавараў Упраўлення гандлю i грамадскага харчавання Белкаапсаюза. — Найбольш запатрабаваная мастацкая лiтаратура, прыкладная i лiтаратура па адукацыi i навуцы, дзiцячая. Попыт на апошнюю пастаянна павялiчваецца, людзi ўсё больш набываюць дзiцячых энцыклапедый, размалёвак, кнiжак кшталту "Чытаем па складах" i "Заўтра ў школу", запатрабаваная i серыя выданняў, як будаваць дом, вырошчваць раслiны, шыць. Мы адчуваем дэфiцыт па краязнаўчай лiтаратуры, не хапае календароў (кiшэнных, перакiдных, адрыўных).

Біржа яшчэ раз паказала, што ў нашай краiне ўмеюць рабiць якасныя i прыгожыя кнiжкi i канцтавары. Напрыклад, дзiцячая лiтаратура Мiнскай фабрыкi каляровага друку з серыi "Вясёлая сямейка", "Хатнi тэатр" вытрымала не адно перавыданне i заўсёды запатрабаваная на кнiжным рынку, а ў сезонны попыт канцтавары, якiя вырабляюцца тут (сшыткi для студэнтаў, офiсныя сшыткi, размалёўкi, альбомы), змятаюцца з неверагоднай хуткасцю. ААТ "Амалфея" таксама можа пахвалiцца тым, што яе прадукцыя не горшая за расiйскiя аналагi, напрыклад, на штодзённiкi, што яна выпускае, ужо афармляюцца заказы з iншых краiн.

У Саюзе выдаўцоў i распаўсюджвальнiкаў друку ўжо 25 асацыяваных членаў, да якiх учора далучылася i "Звязда".

Алена Дзядзюля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на II Кантактнай бiржы выдаўцоў i распаўсюджвальнiкаў друку разглядалiся пытаннi прасоўвання на рынку беларускай папяровай прадукцыi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика