Зняць долары сяброўкi ў банку? Лёгка!. 21.by

Зняць долары сяброўкi ў банку? Лёгка!

14.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Вiцебску з банкаўскага рахунку сваёй сакурснiцы дзяўчына незаконна зняла 1400 долараў. Пры ўсiм тым, што яны зусiм не падобныя адна на адну, аж чатыры разы зламыснiцы ў паважаным банку выдавалi чужыя грошы.

Як паведамiла "Звяздзе" Наталля Яроменка — пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю судовых пастаноў па крымiнальных справах i аналiзе судовай практыкi пракуратуры Вiцебскай вобласцi, як ахвяра злачынства, так i сама злачынца вучацца ў Вiцебскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя П.М. Машэрава. Першакурснiцы. Разам здымалi жыллё, сябравалi.

Мацi будучай ахвяры злачынства яшчэ вясной на яе дзень нараджэння падарыла ёй банкаўскi ўклад. Паклала 4 тысячы долараў.

Калi маладой уладальнiцы банкаўскага рахунку па выхадных не было дома, аднакурснiца брала яе пашпарт, спецыяльную выпiску банкаўскага ўкладу, якая ляжала тут жа, у пашпарце, i хадзiла ў банк па грошы. Наяўнасць дакументаў, напэўна, i была прычынай таго, што ў работнiкаў банка не ўзнiкала нiякiх падазрэнняў. Што i адзначыў адзiн з iх падчас расследавання крымiнальнай справы. Чатыры разы ў маi i чэрвенi дзяўчына такiм чынам здымала чужыя долары. Два разы — па 400 "зялёных", яшчэ два — па 300 долараў.

Пра лiхiя справы сяброўкi пацярпелай стала вядома выпадкова. Мацi, якая адкрыла рахунак дачцэ, у Крычаве зайшла ў банк, каб пацiкавiцца — колькi працэнтаў "набегла". Ёй адказалi, што нiколькi, бо грошы здымалi. І раздрукавалi адпаведную iнфармацыю. Яна патэлефанавала дачцэ. Тая была вельмi здзiўленая гэтым фактам.

Прыгаворам суда Кастрычнiцкага раёна горада Вiцебска прадпрымальная зламыснiца атрымала 1 год папраўчых работ. Акрамя гэтага, яна абавязана вярнуць грошы аднакурснiцы — 1400 долараў у эквiваленце, плюс — улiчваючы неатрыманую выгаду — 100 долараў. Акрамя гэтага, з яе заробку на працягу года будуць пералiчацца 10 працэнтаў на карысць дзяржавы.

Па звестках "Звязды", асуджаная перавялася на завочнае аддзяленне i працуе санiтаркай у бальнiцы па месцы свайго пастаяннага жыхарства.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску з банкаўскага рахунку сваёй сакурснiцы дзяўчына незаконна зняла 1400 долараў. Пры ўсiм тым, што яны зусiм не падобныя адна на адну, аж чатыры разы зламыснiцы ў паважаным банку выдавалi чужыя грошы. Як паведамiла "Звяздзе" Наталля Яроменка — пракурор аддзела па наглядзе за адпаведнасцю судовых пастаноў па крымiнальных справах i аналiзе судовай практыкi пракуратуры Вiцебскай вобласцi, як ахвяра злачынства, так i сама злачынца вучацца ў Вiцебскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя П.М. Машэрава. Першакурснiцы. Разам здымалi жыллё, сябравалi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика