.... 21.by

...

14.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Легкавы аўтамабiль на трасе Брэст — Масква ў Крупскiм раёне ўрэзаўся ў пункт спагнання дарожных збораў. ДТЗ здарылася ўначы ў 3,20 з-за таго, што кiроўца легкавога аўтамабiля не справiўся з кiраваннем. У вынiку адзiн чалавек загiнуў i двое пацярпелi. Супрацоўнiкi МНС выратавалi кiроўцу, якi быў заблакаваны ў аўтамабiлi.

Пракуратура Першамайскага раёна Мiнска распачала крымiнальную справу ў дачыненнi да маёра мiлiцыi, супрацоўнiка ўпраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi ГУУС Мiнгарвыканкама. Крымiнальная справа распачатая па матэрыялах упраўлення ўласнай бяспекi МУС Беларусi па артыкуле аб хулiганстве. Па аналагiчным артыкуле разглядаецца i справа ў адносiнах да старшынi кааператыва "Усход". Яны падазраюцца ў тым, што 10 лiстапада, знаходзячыся ў кавярнi "Верас", з хулiганскiх памкненняў пабiлi дырэктара i адмiнiстратара гэтай кавярнi. Супрацоўнiк праваахоўных органаў знаходзiўся ў кавярнi ў пазаслужбовы час i без формы.

Пры дэмантажы адной з пабудоў Гомельскага ПТВ № 30 была выяўлена ртуць. Гэты будынак, якi раней выкарыстоўваўся пад склад, у апошнiя гады не эксплуатаваўся. Падчас работ па яго разборы будаўнiкi, сарваўшы падлогу былога збройнага пакоя, выявiлi рэчыва серабрыстага колеру. Супрацоўнiкi падраздзяленняў МНС сабралi амаль 30 г ртуцi. Цяпер высвятляецца, адкуль яна тут узялася.

У Гомелi затрыманы школьнiк з больш чым 200 грамамi марыхуаны. Старшакласнiк быў затрыманы падчас правядзення аперацыi "Канал". Ён вучыцца ў 11-м класе сярэдняй школы гарадскога пасёлка Карма. Школьнiку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам да васьмi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

12 лiстапада ў Адэсе адбылося ДТЗ, у якiм матацыклiст наехаў на дзяўчыну-пешахода i ў вынiку iнцыдэнту атрымаў цяжкiя пашкоджаннi. Дзяўчына перабягала дарогу ў нявызначаным месцы, i вадзiцель матацыкла сутыкнуўся з ёй. У вынiку матацыклiст упаў, атрымаў шмат пашкоджанняў, а дзяўчына як нiчога не бывала працягвала свой шлях i знiкла з месца здарэння.

На "Каралеўскiм зiмовым кiрмашы" ў Таронта карову па мянушцы "Голд Мiс" прадалi за $1,2 млн. Чорна-белая трохгодка элiтнай галштынскай пароды стала самай дарагой у свеце каровай. Рагулю вырасцiлi на ферме ў наваколлi горада Фрэнчфорт. "Цяпер гэта самая дарагая маладая карова ў свеце", — заявiў журналiстам Блойс Томсан, якi займаецца развядзеннем галштынскай пароды. Патомства каровы, як чакаецца, будзе "бясцэнным". Па словах фермера, ва ўмовах кантракта агаворваецца магчымасць атрымання генетычнага матэрыялу "Голд Мiс". У наступныя гады гэта моцна паўплывае на паляпшэнне пароды ў розных краiнах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На "Каралеўскiм зiмовым кiрмашы" ў Таронта карову па мянушцы "Голд Мiс" прадалi за $1,2 млн. Чорна-белая трохгодка элiтнай галштынскай пароды стала самай дарагой у свеце каровай. Рагулю вырасцiлi на ферме ў наваколлi горада Фрэнчфорт. "Цяпер гэта самая дарагая маладая карова ў свеце", — заявiў журналiстам Блойс Томсан, якi займаецца развядзеннем галштынскай пароды. Патомства каровы, як чакаецца, будзе "бясцэнным". Па словах фермера, ва ўмовах кантракта агаворваецца магчымасць атрымання генетычнага матэрыялу "Голд Мiс". У наступныя гады гэта моцна паўплывае на паляпшэнне пароды ў розных краiнах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика