А іншы актывіст БХД вырашыў не вяртацца ў Беларусь
08.12.2009 16:02
—
Новости Общества
|
Актывіст «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Алесь Галавань, адзін з лідэраў моладзевай дэмакратычнай кааліцыі Віцебшчыны, пасля ўдзелу ў семінары «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў» у Рызе перад ад’ездам пакінуў у гатэлі пашпарт і запіску, у якой паведаміў што прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь. Пра гэта паведаміла прэс‑служба БХД. Алесь Галавань быў актывістам «Маладога Фронту» з 2000 года, а потым — БХД, неаднаразова падвяргаўся пераследу і рэпрэсіям паводле палітычных матываў. 27 верасня падчас візыту ў Віцебск патрыярха Кірыла, Галавань быў затрыманы за распаўсюд бюлетэняў «Прамень» і «Крыніца», а таксама іншых інфармацыйных матэрыялаў БХД. 30 верасня Алесь Галавань быў жорстка збіты. Зараз сувязі з Алесем Галаванем няма. У беларускай амбасадзе ў Рызе заявілі, што нічога пра гэты выпадак не ведаюць. Сябры Алеся лічаць, што ён мог прыняць рашэнне аб невяртанні пад уплывам апошніх падзеяў у Беларусі: смерці актывіста БНФ Валянціна Доўнара і выкраданняў моладзі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывіст «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Алесь Галавань, адзін з лідэраў моладзевай дэмакратычнай кааліцыі Віцебшчыны, пасля ўдзелу ў семінары «Маладых...
|
|