Адслужыў, як трэба, i.... 21.by

Адслужыў, як трэба, i...

09.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З Вiктарам Дзiдаравым мы пазнаёмiлiся ў мiнулым годзе, калi нас прызвалi на ваенныя зборы ў Гродне. Чаго граху таiць, бывае i так, што чалавек шукае любую зачэпку, каб толькi не мяняць звычны рытм жыцця i не трапiць, як кажуць у народзе, у "партызаны". Мы ж з Вiктарам, як i iншыя нашы саслужыўцы (у асноўным таксама, так бы мовiць, не надта маладыя людзi) нiякiх прычын, каб "адкасiць" ад службы, не шукалi

Адслужылi, як трэба, i цяпер зусiм не лiчым марна страчанымi гэтыя тры тыднi ў казарме, у вучэбным класе, на палiгоне для стрэльбаў i за выпускам газеты. Аўтар гэтых радкоў, карэспандэнт "Звязды", на перыяд збораў стаў ваенным журналiстам, а прафесiйны фатограф, iндывiдуальны прадпрымальнiк Дзiдараў не абслугоўваў клiентаў у сваёй студыi, а рабiў здымкi для друкаванага органа Заходняга аператыўнага камандавання "Шчыт Айчыны".

Вось з якой праблемай звярнуўся Вiктар Дзiдараў пасля збораў на сайт Мiнiстэрства абароны:

— Як нармальны грамадзянiн сваёй краiны, я не ўхiляўся ад ваенных збораў i сумленна выканаў свой абавязак, але... Я фатограф i арандую памяшканне для фотастудыi вось ужо 10 гадоў. Калi атрымаў павестку на зборы, то высветлiлася, што ад падаткаў мяне вызваляць, а ад арэнднай платы — не. Аднак калi я амаль месяц не працую, то дзе ж мне ўзяць грошы на арэнду? У мяне няма наёмных работнiкаў, я сам зарабляю сабе на хлеб. Арэндадаўца сказала, што гэта мае асабiстыя праблемы i я павiнен плацiць. Такi ж адказ мне далi ў выканкаме, паведамiўшы, што ў заканадаўстве пра падобны выпадак нiчога няма. А значыць, плацi за арэнду. Але ж я не ў водпуск на Канары паехаў — мяне прызвала Радзiма. Выкласцi 600 тысяч рублёў арэндадаўцу — гэта для маёй сям'i вельмi няпроста. Атрымлiваецца, што ў гэтай сiтуацыi прадпрымальнiкi законам не абароненыя.

Адказ быў наступным:

— Заканадаўча падобная сiтуацыя нiдзе не замацаваная. Адзiнае, што ёсць: "Індывiдуальным прадпрымальнiкам, асобам, якiя часова не працуюць, а таксама беспрацоўным выплата кампенсацый за перыяд праходжання збораў ажыццяўляецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi з разлiку пятнаццацi базавых велiчыняў за адзiн месяц" (арт. 6 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб воiнскiм абавязку i вайсковай службе").

Так Вiктар Дзiдараў нiчога наконт арэнды i не дабiўся. I цi толькi ён?

Дарэчы, цi справядлiва вызначаць памер кампенсацый iндывiдуальным прадпрымальнiкам i часова не працуючым асобам з разлiку пятнаццацi базавых велiчыняў за месяц? На сённяшнi дзень гэта сума складае 525 тысяч рублёў, тады як сярэдняя зарплата па краiне амаль удвая вышэйшая. Мусiць, была б лагiчнай кампенсацыя, зыходзячы менавiта з сярэдняга заробку па краiне.

I яшчэ. Паводле Працоўнага кодэкса Беларусi, "за ваеннаабавязанымi, прызванымi на ваенныя i спецыяльныя зборы, за ўвесь час збораў, уключаючы праезд да месца правядзення збораў i назад, калi гэта звязана з выездам з пастаяннага месца жыхарства, захоўваецца месца працы (пасада) i выплачваецца сярэднi заробак па месцы працы (арт. 339)". Зборы, як правiла, доўжацца 24 днi. I, згодна з вышэйзгаданай нормай, за гэты перыяд i павiнна налiчвацца зарплата, паколькi з прычыны спецыфiкi вайсковай службы ваеннаабавязаны пастаянна знаходзiцца пры выкананнi службовых абавязкаў, у тым лiку ў суботу i нядзелю. Аднак гэта норма не ўзгоднена з "Iнструкцыяй аб парадку вылiчэння сярэдняга заробку, якi захоўваецца ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам" (у рэдакцыi пастановы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi № 37 ад 27 сакавiка 2006 года). Паводле гэтай iнструкцыi (пункт 21), агульная сума, якая падлягае выплаце па сярэднiм заробку, вызначаецца шляхам памнажэння сярэднядзённага заробку на колькасць працоўных дзён. Такiм чынам, аплата прызваным на ваенныя зборы праводзiцца толькi за працоўныя днi, згодна з графiкам работы прадпрыемства цi арганiзацыi. А выхадныя днi, калi ваеннаабавязаны таксама знаходзiцца на службе, не аплачваюцца.

... У сiтуацыю, з якой сутыкнуўся гродзенец Вiктар Дзiдараў, калi ўжо не трапiлi, дык могуць трапiць падчас наступных ваенных збораў i iншыя. I таму хiба ж не варта неяк урэгуляваць арэнднае i iншыя ўзнятыя ў гэтым артыкуле пытаннi на заканадаўчым узроўнi? Спадзяёмся, што яны будуць разгледжаны Пастаяннай камiсiяй па нацыянальнай бяспецы палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Вiктарам Дзiдаравым мы пазнаёмiлiся ў мiнулым годзе, калi нас прызвалi на ваенныя зборы ў Гродне. Чаго граху таiць, бывае i так, што чалавек шукае любую зачэпку, каб толькi не мяняць звычны рытм жыцця i не трапiць, як кажуць у народзе, у "партызаны". Мы ж з Вiктарам, як i iншыя нашы саслужыўцы (у асноўным таксама, так бы мовiць, не надта маладыя людзi) нiякiх прычын, каб "адкасiць" ад службы, не шукалi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика