Аляксандр Горваль: Хістанне долара на кошт будаўнiцтва не паўплывае
09.12.2009
—
Новости Общества
|
Апошнiм часам курс амерыканскай валюты трасе, як хворага ў гарачцы. Сёння ён даражэе, заўтра можа зноў патаннець. Сярод iнтэрнэт-выданняў увогуле гуляюць чуткi, што праз месяц долар увогуле можа скокнуць, вось толькi нiхто не ведае — у якi бок... У сувязi з гэтым чытачы нашага выдання пытаюцца, як магчымыя змяненнi долара могуць адбiцца на кошце, напрыклад, будаўнiцтва жылля? Начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Горваль упэўнены, што кароткачасовае хiстанне курсу долара не павiнна ўвогуле нiяк паўплываць на цэнавыя тэндэнцыi ў сферы жыллёвага будаўнiцтва. Сёння цана жыллёвага квадрата залежыць галоўным чынам ад кошту будаўнiчых матэрыялаў, якiя выкарыстоўваюцца на новабудоўлях. Цяпер пры будаўнiцтве стандартных жылых дамоў беларускiя спецыялiсты выкарыстоўваюць у асноўным айчынныя будматэрыялы. Механiзм вытворчасцi айчынных будматэрыялаў працуе па даволi iнертнай сiстэме, якая iмгненна мяняцца не можа, упэўнены Аляксандр Горваль. Вось калi долар пратрымаецца на тым цi iншым новым узроўнi на працягу месяца, тады яшчэ праз 2—3 месяцы могуць падаражэць i айчынныя будматэрыялы. Аднак i гэта яшчэ не факт. Галоўным iмпартным складнiкам пры вытворчасцi будматэрыялаў з'яўляюцца энерганосьбiты, тарыфы на якiя да апошняга часу застаюцца нязменнымi. У сувязi з гэтым эксперт мiнiстэрства амаль упэўнены, што ў найблiжэйшай перспектыве кошт будаўнiцтва ў нашай краiне iстотна не зменiцца. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам курс амерыканскай валюты трасе, як хворага ў гарачцы. Сёння ён даражэе, заўтра можа зноў патаннець. Сярод iнтэрнэт-выданняў увогуле гуляюць чуткi, што праз месяц долар увогуле можа скокнуць, вось толькi нiхто не ведае — у якi бок... У сувязi з гэтым чытачы нашага выдання пытаюцца, як магчымыя змяненнi долара могуць адбiцца на кошце, напрыклад, будаўнiцтва жылля?
|
|