У Крамлі праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў вузкім фармаце
10.12.2009 14:04
—
Новости Общества
|
Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева папярэднічаюць пасяджэнню Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Пасяджэнне прымеркавана да дзесятай гадавіны падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, якая адзначалася 8 снежня. На парадку дня — 17 пытанняў. Сярод галоўных тэм абмеркавання — сумесныя дзеянні па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу, балансы па паліўна‑энергетычных рэсурсах і іншых найважнейшых відах прадукцыі, праграма супрацоўніцтва ў ваенна‑тэхнічнай сферы, фарміраванне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў падпішуць дэкларацыю аб асноўных выніках развіцця інтэграцыйных сувязяў за мінулы перыяд і перспектыўных задачах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева папярэднічаюць пасяджэнню Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Пасяджэнне...
|
|