Праект бюджэту прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні
11.12.2009 11:35
—
Новости Общества
|
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 11 снежня прынялі ў другім чытанні праект бюджэту на 2010 год. Як паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце, фінансавай і падатковай палітыцы Аляксандр Антоненка, прадугледжана адмена чатырох падаткаў: збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельгаспрадукцыі; падатку на набыццё аўтатранспартных сродкаў; мясцовага падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі; мясцовага збору з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах. У мэтах кампенсацыі даходаў бюджэту, звязанай з адменай гэтых падаткаў, стаўка падатку на дададзеную вартасць павялічваецца з 18% да 20%. Гэта забяспечыць дадатковыя паступленні ў бюджэт 1,7 трлн. рублёў. Даходы кансалідаванага бюджэту на 2010 год прагназуюцца ў суме 53 трлн. рублёў (30,4% да ВУП). Даходы рэспубліканскага бюджэту прадугледжаны ў памеры 35,5 трлн. рублёў (120,7% да чаканага ўзроўню 2009 года). Расходы кансалідаванага бюджэту на 2010 год прагназуюцца ў аб’ёме 55,7 трлн. рублёў (31,9% да ВУП). Расходы рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме 38 трлн. рублёў (на 23,5% больш за ўзровень гэтага года). Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2010 год сфарміраваны ў памеры 2,7 трлн. рублёў (1,5% да ВУП). Антоненка лічыць, што выкананне бюджэту павінна забяспечыць эканамічны рост у краіне і мінімізаваць наступствы сусветнага фінансавага крызісу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 11 снежня прынялі ў другім чытанні праект бюджэту на 2010 год.Як паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце,...
|
|