Звяздарыначка
16.12.2009
—
Новости Общества
|
Шаноўныя ўдзельнiкi вiктарыны! Паступова заканчваецца наша iнтэлект-рубрыка. Гэтым разам мы падводзiм вынiкi дзявятага тура, пакiдаючы вашы прапанаваныя "дадатковыя" пытаннi да дзясятай "Звяздарыначкi", заданне якой, нагадаем, вы маеце магчымасць знайсцi ў нумары за мiнулы аўторак (8 снежня). Удзельнiчайце i перамагайце — фiнiш ужо блiзка! Вядучы рубрыкi Мiкола ТАМАШЭВІЧ. АДКАЗЫ НА ДЗЯВЯТЫ ТУР ВIКТАРЫНЫ: 1. Беларусь, Украiна, Польшча, Лiтва, Латвiя, Расiя, Нямеччына, Францыя, Iталiя 2. Мiрскi i Нясвiжскi замкi 3. Вiцебск. 1898 год 4. Iван Мележ ("Людзi на балоце") 5. 2 гербы, 2 сцягi, 1 гiмн 6. Альгерд 7. "Ў" 8. Скрыпкi. Смык i Дудка 9. Да 2001 года 10. Волаты 11. Крыж Ефрасiннi Полацкай (створаны Лазарам Богшам у 1669 годзе) 12. Караiмы 13. Водныя шляхi P.S. У сувязi са зборным адказам на першае пытанне, кожнаму ўдзельнiку налiчвалася столькi балаў (праўда, у зменшаным памеры), колькi правiльных адказаў ён даў. Што ж датычыцца пытання № 10, дык тут аднолькава прымалiся адказы i "Волаты", i "Асiлкi", хоць, безумоўна, апошнiя — больш падобныя на звычайных моцных людзей. У дадатак, вас, вiдаць, заблытала пытанне пра дзяржаўныя сiмвалы нашай краiны: мелася на ўвазе менавiта сiмвалы Рэспублiкi Беларусь — сучаснай беларускай дзяржавы. З архiтэктурнымi ЮНЕСКА ўскiмi помнiкамi некаторыя таксама далi маху, бо пачалi пералiчваць увогуле ўсё беларускае, што ўваходзiць у гэты спiс... Дзеля захавання iнтрыгi, вынiкi "Звяздарыначкi" вы зможаце пабачыць у якасцi нашага падарунка вам на Новы год:)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаноўныя ўдзельнiкi вiктарыны! Паступова заканчваецца наша iнтэлект-рубрыка. Гэтым разам мы падводзiм вынiкi дзявятага тура, пакiдаючы вашы прапанаваныя "дадатковыя" пытаннi да дзясятай "Звяздарыначкi", заданне якой, нагадаем, вы маеце магчымасць знайсцi ў нумары за мiнулы аўторак (8 снежня). Удзельнiчайце i перамагайце — фiнiш ужо блiзка!
|
|