Абхазію і Асецію адклалі мінімум да вясны
16.12.2009 12:07
—
Новости Общества
|
Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі папярэдні парадак дня апошняга пленарнага паседжання восеньскай сесіі. Яно адбудзецца ў пятніцу 18 снежня. У парадку дня — восем пытанняў. Сярод іх няма пытання пра зварот да Нацыянальнага схода Беларусі парламентаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з просьбай прызнаць незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт гэтых краін. Беларускія дэпутаты ездзілі ў Сухумі, Цхінвалі і Тбілісі, але пакуль гэтае пытанне на сесіі не разглядалі. Наступная сесія Палаты прадстаўнікоў згодна з дзейным заканадаўствам пачнецца 2 красавіка 2010 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў атрымалі папярэдні парадак дня апошняга пленарнага паседжання восеньскай сесіі. Яно адбудзецца ў пятніцу 18 снежня.У парадку...
|
|