Такi доўгачаканы айчынны мабiльны.... 21.by

Такi доўгачаканы айчынны мабiльны...

18.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чарговы раз днямi разышлася пагалоска: "Мастоўская сельгастэхнiка" прадэманстравала тэлефон для пажылых людзей, якi плануецца выпускаць на прадпрыемстве. У iнтэрнэце нават можна было пабачыць фотаздымак гэтага айчыннага мабiльнага тэлефона.

На выгляд ён дастаткова просты, з невялiкiм вузкiм экранам (хоць раней гаварылася, што экран павiнен быць вялiкiм), але, з iншага боку, з нехарактэрна павялiчанымi кнопкамi. Зрэшты, прыкладна такiм ён першапачаткова i задумваўся. Для пажылых людзей — асноўнай групы карыстальнiкаў, як планавалася, — непатрэбныя шмат якiя функцыi, што так прыцягваюць найперш моладзь. Галоўнае, каб была добрая сувязь, ды чалавеку ва ўзросце было зручна набiраць патрэбны нумар. З гэтай жа нагоды абавязковай задумвалася функцыя праграмавання важных нумароў для пажылых карыстальнiкаў — тэлефонаў дзяцей або экстранных службаў. Каб кожны раз не набiраць наноў такi нумар, дастаткова адзiн раз унесцi яго ў памяць i рабiць выклiк нацiсканнем толькi адной кнопкi.

Па падрабязнасцi мы паспрабавалi звярнуцца на прадпрыемства. Усё ж гiсторыя са стварэннем айчыннага мабiльнага тэлефона ад "Мастоўскай сельгастэхнiкi" (нагадаем, якая даўно ўжо паспяхова выпускае стацыянарныя тэлефонныя апараты) доўжыцца з вясны гэтага года. Некалькi разоў — i ўвесну, i ўвосень — ужо абвяшчалася, што выпуск мабiльнiка ў чарговы раз "стартуе". Аднак гэтак жа пастаянна спецыялiсты прадпрыемства, да якiх мы звярталiся па каментарыi, кожны раз абвяргалi такую пагалоску, прасiлi не спяшацца, паколькi высвятлялася, што да серыйнай вытворчасцi яшчэ далёка. Прыкладна тое нам i ў гэты раз сказаў дырэктар "Мастоўскай сельгастэхнiкi" Мiкалай ЛIСАЙ.

— Да выпуску тэлефона справа яшчэ не дайшла. Гэта я вам дакладна кажу. З дазвольнай сiстэмай усе пытаннi вырашаныя, але, паўтаруся, выпуску пакуль няма, — распавёў суразмоўца.

— Але што ж тады прэзентавалi? У iнтэрнэце нават фатаграфiю мабiльнiка можна пабачыць.

— У iнтэрнэце можна пабачыць што заў-годна, вы ж самi ведаеце. Так, ёсць узор, яго некалi здымалi, напэўна, гэтая фатаграфiя зараз i "гуляе" ў сецiве. I я вам магу даслаць такi здымак.

— Добра, тады карыстаючыся выпадкам прашу ўдакладнiць: калi ж чакаць выпуску аўчыннага мабiльнага тэлефона?

— Давайце вернемся да гэтай гутаркi пасля Новага года. Я вам першаму гатовы буду паведамiць тое, што вас будзе цiкавiць. Ну а пакуль... Не дойдзем мы да выпуску да канца года, не паспеем...

На здымку: такое фота можна пабачыць у iнтэрнэце.

такое фота можна пабачыць у iнтэрнэце.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговы раз днямi разышлася пагалоска: "Мастоўская сельгастэхнiка" прадэманстравала тэлефон для пажылых людзей, якi плануецца выпускаць на прадпрыемстве. У iнтэрнэце нават можна было пабачыць фотаздымак гэтага айчыннага мабiльнага тэлефона.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика