Калi слабы мачавы пузыр. 21.by

Калi слабы мачавы пузыр

18.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лечымся без лекаў

Шмат у каго ёсць праблемы з мачавым пузыром: нетрыманне мачы, запаленне i г.д. Асаблiва абвастраюцца падобныя хваробы ў халодную пару года: варта толькi крыху пераахаладзiцца — i адразу з'яўляюцца частыя позывы, дыскамфорт пры мочаспусканнi, нярэдка павышаецца тэмпература. Для таго, каб падлячыць i ўмацаваць мачавы пузыр, прапаноўваем простыя i даступныя рэцэпты народнай медыцыны.

   Пры запаленнi рэкамендуецца прымаць змешаны адвар травы i насення кропу: 1  ч. лыжку сыравiны залiць з вечара шклянкай цёплай вады. Ранiцай патрымаць сумесь на вадзяной лазнi 30 хвiлiн. Даць астыць. Працадзiць i адцiснуць. Выпiць у тры прыёмы да яды. Курс лячэння — 10—12 дзён.

   Пры хворым мачавым пузыры прымаюць па 1/3 шклянкi 3-4 разы на дзень цёплы настой рамонку аптэчнага (15—20 г кветак на шклянку кiпеню). А таксама можна паспрабаваць адвар кораня лопуху: 15 г сыравiны ўзяць на шклянку вады, прымаць па чвэрцi шклянкi 3 разы на дзень.

   Для лячэння хранiчнага цыстыту прымяняюць наступныя зборы: з бруснiчнiку, кветак календулы, насення лёну i травы фiялкi трохколернай альбо з бруснiчнiку, травы святаяннiку, кветак рамонку i пупышак таполi чорнай. Спосаб прыгатавання: 2 ст. лыжкi збору залiць 0,5 л кiпеню, злiць разам з травой у тэрмас, настойваць ноч. Прымаць па 1/3—1/4 шклянкi 4-5 разоў на дзень да яды. Курс лячэння — 1,5—2 месяцы. Затым зрабiць перапынак на 10—14 дзён, змянiць збор i працягнуць лячэнне.

   Пры нетрыманнi мачы ў людзей рознага ўзросту (дзецям дозу зменшыць утрая): 1 ст. лыжку насення кропу залiць шклянкай кiпеню, настояць, ухутаўшы, 2 гадзiны, працадзiць. Выпiць усю шклянку за адзiн прыём пасля вячэры.

   Пры нетрыманнi добра дапамагаюць адвар святаяннiку (1 ст. лыжка на шклянку кiпеню, гатаваць 15 хвiлiн) або настой сушанай травы шалфею (50 г сыравiны на лiтр кiпеню). Прымаць па 1/3 шклянкi 3 разы на дзень.

   Для ўмацавання мачавога пузыра: 1 ст. лыжку бярозавых пупышак на ноч залiць у тэрмасе шклянкай кiпеню. Ранiцай працадзiць, падзялiць на 4 порцыi i пiць за гадзiну да яды.

   Для прафiлактыкi захворванняў мачавога пузыра: прымайце свежавыцiснуты сок журавiнаў па 2 ст. лыжкi 2-3 разы на дзень за паўгадзiны да яды. Курс — 10—15 дзён.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шмат у каго ёсць праблемы з мачавым пузыром: нетрыманне мачы, запаленне i г.д. Асаблiва абвастраюцца падобныя хваробы ў халодную пару года: варта толькi крыху пераахаладзiцца — i адразу з'яўляюцца частыя позывы, дыскамфорт пры мочаспусканнi, нярэдка павышаецца тэмпература. Для таго, каб падлячыць i ўмацаваць мачавы пузыр, прапаноўваем простыя i даступныя рэцэпты народнай медыцыны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика