Беларусь, наш народ дачакаўся
29.12.2009 10:24
—
Новости Общества
|
У пачатку студзеня ў Беларусі пачнецца вакцынацыя супраць грыпу А/H1N1 вакцынай «Інфлювір» вытворчасці федэральнага дзяржаўнага унітарнага прадпрыемства «Навукова‑вытворчае аб’яднанне «Мікраген» пры Міністэрстве аховы здароўя Расіі. Пра гэта паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан. Паводле яе слоў, «Інфлювір» — гэта грыпозная «жывая» монавалентная вакцына. Яна паступіла ў Беларусь 24 снежня і зараз праходзіць кантроль якасці ў акрэдытаванай лабараторыі Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па тэндэры закуплены1 млн. доз «Інфлювіру» для вакцынацыі 500 тыс. чалавек. Двухразовая вакцынацыя аднаго чалавека будзе каштаваць бюджэту 5,78 даляра ЗША. Карабан падкрэсліла, што ў адпаведнасці з рэкамендацыямі СААЗ вакцынацыя ад грыпу А/H1N1 праводзіцца паэтапна. Першая мэта вакцынацыі ад пандэмічнага грыпу — абараніць цэласнасць сістэмы аказання медыцынскай дапамогі і асноўнай інфраструктуры краіны. Таму прышчэпка супраць грыпу А/H1N1 прызначана для работнікаў арганізацый аховы здароўя і службаў, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне жыццёва важных сістэм (МНС, транспарт, ЖКГ і інш.). Карабан падкрэсліла, што проціпаказаннем да вакцынацыі «Інфлювірам» з’яўляецца алергія на курыны бялок. У Беларусі плануецца таксама закупка вакцыны супраць грыпу А/H1N1 за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя. Паводле інфармацыі міністэрства, на 22 снежня ў Беларусі захворванне на ВРВІ знаходзілася на неэпідэмічным узроўні. З пачатку эпідэмічнага сезона (з 19 кастрычніка) ў кантрольных гарадах зарэгістравана 969.634 выпадкі ВРВІ. Працягваецца маніторынг цыркуляцыі вірусаў ВРВІ, які праводзіцца Нацыянальным цэнтрам па грыпе і яго базавымі лабараторыямі. З 14 па 20 снежня 79,3% даследаваных проб біялагічнага матэрыялу былі адмоўныя. З ліку станоўчых проб у 47,4% выпадкаў пацверджаны грып А, у 3,1% — грып В, у 5,1% — вірусы парагрыпу, у 15,9% — адэнавірусы, у 15,2% — рэспіраторна‑сінтыцыйны вірус, у 13,2% — змешаныя інфекцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку студзеня ў Беларусі пачнецца вакцынацыя супраць грыпу А/H1N1 расійскім «Інфлювірам».
|
|