ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
30.12.2009
—
Новости Общества
|
![]() Прэзiдэнт Лiтвы Даля Грыбаўскайтэ падпiсала новую версiю закона "Аб абароне няпоўнагадовых ад негатыўнай iнфармацыi". Пра гэта паведамляе Dеlfi.lt. Закон, як паведамлялася раней, заклiканы абаранiць дзяцей i падлеткаў ад "iнфармацыi эратычнага кшталту", якая можа заахвоцiць iх да палавых кантактаў да дасягнення паўналецця. Паўналецце ў Лiтве надыходзiць з 18 гадоў. Акрамя таго, дакумент уводзiць абмежаваннi на распаўсюджванне iнфармацыi, якая "папiрае сямейныя каштоўнасцi". Закон увойдзе ў сiлу з сакавiка 2010 года.Галоўным адрозненнем новай версii закона стала адсутнасць забароны на "прапаганду гомасэксуальных i бiсэксуальных адносiнаў". Такая норма, якая змяшчалася ў ранейшай версii закона, выклiкала пратэсты праваабаронцаў, а таксама прадстаўнiкоў Еўрапарламента, якiя палiчылi, што яна ўшчамляе правы чалавека. У вераснi Еўрапарламент нават прыняў адмысловую рэзалюцыю, заклiкаўшы лiтоўскiх парламентарыяў змянiць "дыскрымiнацыйны" (па меркаваннi еўрадэпутатаў) закон. Бердымухамедаў забаранiў сустракаць Новы год у рэстаранахЖыхарам Туркменii забаронена адзначаць навагоднiя святы ў рэстаранах i кавярнях. Пра гэта паведамляе ІА "Фергана.Ру" са спасылкай на свае крынiцы ў Ашхабадзе. Паводле iнфармацыi агенцтва, забарону ўвёў прэзiдэнт краiны Гурбангулы Бердымухамедаў. Рашэнне было прынята ў сувязi з нядаўнiм пажарам у расiйскiм начным клубе "Кульгавы конь", у вынiку якога загiнулi больш за 150 чалавек. Забарона падоўжыцца да 3 студзеня 2010 года.Ва Украiне з-за непагадзi абясточаныя больш за тысячу населеных пунктаў Ва Украiне з-за моцнага ветру, мокрага снегу i дажджоў без электрычнасцi засталiся 1077 населеных пунктаў у 14 абласцях, паведамляюць "Украiнскiя навiны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лiтве падпiсаны закон аб абароне дзяцей ад эротыкi Прэзiдэнт Лiтвы Даля Грыбаўскайтэ падпiсала новую версiю закона "Аб абароне няпоўнагадовых ад негатыўнай iнфармацыi". Пра гэта паведамляе Dеlfi.lt.
|
|