Людзi... Для людзей. 21.by

Людзi... Для людзей

30.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гады тры з паловай таму ў доме №  32, якi тарцом прымыкае да вулiцы Калектарнай, адчынiлася крама "Прадукты".

Дзiвак, знайшоў дзе гандаль распачаць, — гаварылi тады. — Тут жа амаль нiякiх устаноў. Ды i канкурэнтаў хапае — аналагiчныя крамы на вулiцах Рымарскай, Караля, Кальварыйскай, на Раманаўскай Слабадзе...

Што ж цяпер? Ды вiдавочна — прыватная крама Сяргея Вiктаравiча Святца прывабiла пакупнiкоў. Чым? Па-першае — багатым асартыментам i ўменнем прадэманстраваць, паказаць яго на больш чым сцiплай гандлёвай плошчы, па-другое — якасцю тавараў. Уласнiк крамы ўважлiва "адсочвае" стыль працы вытворцаў, ведае iх магчымасцi i прапаноўвае сваiм пакупнiкам тое, што выбраў сам — гэта значыць, найлепшае — для любога кашалька...

Але ж цi не самае галоўнае ў гэтым гандлёвым пункце — людзi, прадаўцы. Іх чацвёра i ўсе ўважлiвыя, дружалюбныя, заўсёды пакажуць тавар, якi зацiкавiў, дадуць яму характарыстыку, нешта параяць — далiкатна, стрымана...

Што да дырэктара, ён не мазолiць вочы нi пакупнiкам, нi прадаўцам. Выйдзе са сваёй канторкi, паглядзiць, чаго з тавараў не хапае, сам жа падвязе i вылажыць на вiтрыну. Ён ведае, што прадуктовая крама — гэта жывы арганiзм, за работай якога трэба пастаянна i квалiфiкавана сачыць.

Калi, зразумела ж, хочаш, каб ён працаваў.

Мiкола Дубоўскi, г. Мiнск.

г. Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гады тры з паловай таму ў доме №  32, якi тарцом прымыкае да вулiцы Калектарнай, адчынiлася крама "Прадукты". Дзiвак, знайшоў дзе гандаль распачаць, — гаварылi тады. — Тут жа амаль нiякiх устаноў. Ды i канкурэнтаў хапае — аналагiчныя крамы на вулiцах Рымарскай, Караля, Кальварыйскай, на Раманаўскай Слабадзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика