Станiслаў Сямашка, старшыня Саюза палякаў Беларусi: Трэба разумець адно аднаго i ўмець дамаўляцца. 21.by

Станiслаў Сямашка, старшыня Саюза палякаў Беларусi: Трэба разумець адно аднаго i ўмець дамаўляцца

30.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдаднi навагоднiх святаў Станiслаў Сямашка "адзначыў" 100 дзён знаходжання на пасадзе старшынi Саюза палякаў Беларусi. З гэтай нагоды з iм i сустрэўся карэспандэнт "Звязды".

— Падводзiць нейкiя вынiкi кiравання грамадскай арганiзацыяй за такi кароткi перыяд, зразумела, заўчасна. I, тым не менш, якiмi былi гэтыя 100 дзён? Чаго было больш: праблемных сiтуацый, непаразумення? Цi, можа, канкрэтных крокаў па актывiзацыi дзейнасцi саюза?

Сярод нашых задумак — арганiзацыя музея Чэслава Немэна ў Васiлiшках, клопаты аб добраўпарадкаваннi могiлак, дзе пахаваны польскiя салдаты.

Хачу падкрэслiць, што ў нашага саюза ёсць галоўнае — падтрымка дзяржавы. А астатняе шмат у чым залежыць ад нас самiх.

— Адразу ж пасля з'езду з вашых вуснаў прагучала, што саюз будзе весцi i гаспадарчую дзейнасць. У сувязi з чым з'явiлiся чуткi, што, маўляў, Сямашка будзе выкарыстоўваць гэта ў асабiстых iнтарэсах (ён займаецца гасцiнiчным i будаўнiчым бiзнэсам — Б.П.)...

— Паўтаруся, што мая пазiцыя — нiколi не прасiць грошай, а прасiць магчымасцяў гэтыя грошы зарабiць, каб была фiнансавая база для пакрыцця затратнай часткi на развiццё культурнага i iншых кiрункаў дзейнасцi грамадскай арганiзацыi. Каб можна было i тыя ж музычныя iнструменты, ноты купiць для калектываў мастацкай самадзейнасцi, дзецям — падарункi, лiтаратуру для вывучэння мовы, культуры.... Вось для чаго i трэба арганiзаваць пры саюзе нейкi бiзнэс, структуру па, так бы мовiць, зарабляннi грошай.

Зразумела, што арганiзаваць бiзнэс, а тым больш у рамках грамадскай арганiзацыi — працэс няпросты i даволi працяглы. Вобразна кажучы, бабуля з Амерыкi грошай не дасць, патрэбны крэдытныя сродкi. Спрабую дамовiцца з польскiм бокам наконт iльготнага крэдыту. Ставяцца, на мой погляд, някепска, i, як толькi атрымаем крэдытныя грошы, можна будзе распачаць невялiкi бiзнэс. Калi ж не атрымаецца вырашыць гэта пытанне ў партнёрстве з польскiм бокам, то будзем звяртацца па крэдыт у сваёй дзяржаве, тым больш ёсць што даць пад залог.

Што датычыцца чутак аб iнтарэсах майго асабiстага бiзнэсу... Сапраўды, пайшлi крыватолкi, што, маўляў, Сямашка збiраецца перарабiць Саюз палякаў у будпляцоўку. Але, па-першае, у цяперашнi час наладзiць будаўнiчы бiзнэс вельмi складана. А па-другое, i мэты такой не было. Мы задумваемся аб нечым блiзкiм да статутных мэтаў саюза, напрыклад, аб турызме, у тым лiку i па тэме нашай гiсторыi, традыцый. Пры гэтым маiх асабiстых iнтарэсаў у гэтых справах i блiзка не будзе.

— Цi ўдалося дабiцца адмены забароны на ўезд у Польшчу для шэрагу членаў Саюза палякаў Беларусi?

— Я ўжо казаў i сёння прытрымлiваюся такой жа думкi, што нельга падзяляць палякаў на "правiльных" i "няправiльных". Вельмi крыўдна чуць, быццам адны палякi закавалi ў кайданы iншых палякаў. Нядаўна ў мяне былi госцi з Польшчы, дык яны самi здзiўляюцца, не вераць, што такое магчыма. Мяркую, рана цi позна, але жыццё прымусiць гэтага не рабiць. Спробы адмянiць гэты спiс неўязных з нашага боку былi, адпаведныя звароты накiраваныя не толькi ў польскiя афiцыйныя органы, але i ў еўрапейскiя структуры. Крокi насустрач, па нашай iнфармацыi, павiнны быць. Але, зноў жа, патрэбен час.

— Ваша пераднавагодняе пажаданне членам Саюза палякаў, тым, хто да яго яшчэ прыглядаецца, ды i ўсiм грамадзянам Беларусi?

— Трэба разумець адно аднаго i ўмець дамаўляцца. Здароўя, шчасця, удачы! А яшчэ — энергii, працаздольнасцi, упэўненасцi ў сабе.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi навагоднiх святаў Станiслаў Сямашка "адзначыў" 100 дзён знаходжання на пасадзе старшынi Саюза палякаў Беларусi. З гэтай нагоды з iм i сустрэўся карэспандэнт "Звязды". — Падводзiць нейкiя вынiкi кiравання грамадскай арганiзацыяй за такi кароткi перыяд, зразумела, заўчасна. I, тым не менш, якiмi былi гэтыя 100 дзён? Чаго было больш: праблемных сiтуацый, непаразумення? Цi, можа, канкрэтных крокаў па актывiзацыi дзейнасцi саюза?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика