Свята экалагiчнай свядомасцi. 21.by

Свята экалагiчнай свядомасцi

30.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па 7 студзеня ўключна Дзяржiнспекцыя аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь сумесна з падраздзяленнямi МУС, Мiнлясгаса, Мiнпрыроды i iншых зацiкаўленых ведамстваў i арганiзацый будзе прымаць меры па папярэджаннi i прадухiленнi парушэнняў, звязаных з масавай нарыхтоўкай грамадзянамi, юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi навагоднiх дрэў.

Напрыклад, летась у другой палове снежня, калi насельнiцтва традыцыйна распачынае падрыхтоўку да свята, у краiне былi выяўлены 43 парушэннi правiлаў нарыхтоўкi, у тым лiку 8 — адказнымi асобамi. На парушальнiкаў прыродаахоўнага заканадаўства было накладзена штрафаў на 14, 7 мiльёна рублёў. Нагадаем, за незаконнае знiшчэнне цi пашкоджанне драўнiнна-хмызняковай раслiннасцi ў лясах першай групы на грамадзян можа быць накладзены штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велiчыняў, а на iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — ад 20 да 200 базавых велiчыняў. У астатнiх лясах за аналагiчныя правапарушэннi прадугледжаны штрафы ад 10 да 30 базавых велiчыняў для грамадзян, а для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — ад 10 да 150 базавых велiчыняў. Акрамя таго, за кожнае ссечанае дрэва парушальнiкi мусяць кампенсаваць шкоду ў памеры ад 0,1 да 0,2 базавай велiчынi ў залежнасцi ад месца здзяйснення парушэння.

Летась ва ўсiх зацiкаўленых структур атрымалася iстотна — у два разы — знiзiць колькасць правапарушэнняў, звязаных з нарыхтоўкай навагоднiх дрэў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па 7 студзеня ўключна Дзяржiнспекцыя аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь сумесна з падраздзяленнямi МУС, Мiнлясгаса, Мiнпрыроды i iншых зацiкаўленых ведамстваў i арганiзацый будзе прымаць меры па папярэджаннi i прадухiленнi парушэнняў, звязаных з масавай нарыхтоўкай грамадзянамi, юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi навагоднiх дрэў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика