Аляксандр РАМАНОЎСКІ, генеральны дырэктар Рэспублiканскага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства Брэсцкi лiкёра-гарэлачны завод БЕЛАЛКО:. 21.by

Аляксандр РАМАНОЎСКІ, генеральны дырэктар Рэспублiканскага вытворчага ўнiтарнага прадпрыемства Брэсцкi лiкёра-гарэлачны завод БЕЛАЛКО:

30.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 "Нашы традыцыi якасцi прадукцыi былi, ёсць i застануцца непахiснымi ў вачах самага запатрабавальнага пакупнiка"

Рынак алкагольнай прадукцыi сёння вызначаецца вялiкiм выбарам i шырокiм асартыментам. У адрозненне ад часоў перыяду станаўлення нашай краiны як самастойнай дзяржавы, калi палiцы дзяржаўных i камерцыйных крамаў, вулiчныя кiёскi былi забiты пад завязку не толькi "шэрым" iмпартам, але i звычайнай кантрафактнай прадукцыяй, цяпер сiтуацыя кардынальна змянiлася. У продажы амаль уся легальная алкагольная прадукцыя. I кожны дарослы жыхар нашай краiны мае магчымасць выбраць сабе нешта з недарагога айчыннага асартыменту. Праўда, даступнасць моцных напояў зараз не азначае, што ўсе яны iдуць на "ўра". Спажывец стаў больш разборлiвы i аддае перавагу альбо даўно праверанай марцы, альбо вядомаму алкагольнаму брэнду.

Сярод беларускiх прадпрыемстваў у лiку брэндавых можна лiчыць Брэсцкi лiкёра-гарэлачны завод, якi апошнiм часам на нашым рынку вядомы пад маркай "БЕЛАЛКО". На гэтым прадпрыемстве не так даўно змянiўся кiраўнiк... Новым чалавекам на "капiтанскiм" мосцiку Брэсцкага ЛГЗ стаў Аляксандр РАМАНОЎСКI. У яго багатая практыка работы ў галiне вытворчасцi алкагольнай прадукцыi.

Напярэдаднi Новага года з iм гутарыць карэспандэнт "Звязды".

— Аляксандр Уладзiмiравiч, вы згодныя з меркаваннем, што прадукцыя прадпрыемства, якое вы ўзначалiлi, страцiла свае пазiцыi як на ўнутраным, так i на знешнiм рынках?

— Шчыра кажучы, пытанне для мяне не новае. Праўда, нiяк не вазьму ў галаву, адкуль яно магло ўзнiкнуць, калi Брэсцкi лiкёра-гарэлачны завод за больш чым стагадовую гiсторыю нават не даваў падставы, каб страчваць лiдзiруючыя пазiцыi. Хоць рэпутацыю можна "падмачыць" i "дзякуючы" розным падробкам. Будзем глядзець праўдзе ў вочы: у перыяд паўсюднай кантрабанды народныя ўмельцы старалiся друкаваць этыкеткi i клеiць iх на бутэлькi з сурагатам, выдаючы сваю "прадукцыю" вельмi часта за арыгiнал Брэсцкага ЛГЗ. Гэта першае тлумачэнне. Па-другое, магчыма ў народа змянiлiся густы.

— На ваш погляд, народная пагалоска пра тое, што спiрт-канфiскат, нават нехарчовы, заўсёды адпраўляецца на перапрацоўку для далейшага вырабу гарэлкi ў тым лiку i на Брэсцкi ЛГЗ, мае права на iснаванне?

— Калi народ гаворыць, то хто ж яму гэта забаронiць рабiць цi скажа праўду. Хiба што журналiсты (смяецца). А калi сур'ёзна, то ўвесь нехарчовы канфiскат, як вы кажаце, перапрацоўваецца ў тавары народнага спажывання на Бабруйскiм гiдролiзным заводзе. А на нашым прадпрыемстве, якое ўжо даволi працяглы час пазiцыянуецца на рынках збыту як "БЕЛАЛКО", выпускаецца выключна якасная i бяспечная ва ўсiх адносiнах прадукцыя. Вядома ж, пры ўмове яе разумнага ўжывання. Скажу болей, традыцыi якасцi прадукцыi Брэсцкага лiкёра-гарэлачнага завода былi, ёсць i застануцца непахiснымi ў вачах самага запатрабавальнага пакупнiка. I яны заснаваныя не толькi на больш чым векавой практыцы работы прадпрыемства, але i на тым, што на прыгатаванне алкагольнай прадукцыi "Белалко" выкарыстоўваецца высакаякасны спiрт "Люкс" вытворчасцi нашага спiртзавода ў Iвацэвiчах альбо на Броднiцкiм крухмальным заводзе, а таксама змякчаная вада.

Не буду шмат казаць аб высокай рэпутацыi прадукцыi з маркай Брэсцкага ЛГЗ. Але ж эканамiчныя законы сведчаць: калi аб'ёмы вытворчасцi растуць, а складскiя запасы мiнiмальныя, то з якасцю i спажывецкiмi ўласцiвасцямi прадукцыi поўны парадак.

Увогуле, каб усялякiх сумнеўных размоў наконт таго, пiць цi не пiць, не было, трэба купляць нашу гарэлку, бальзам, лiкёр цi ў фiрменных пунктах, цi ў крамах з добрай рэпутацыяй. А яшчэ варта звяртаць увагу на якасць этыкеткi, вiнтавую накрыўку i г.д. Нiхто ж не можа быць застрахаваны ад пакупкi падробкi, бо гарэлачны бiзнэс у вачах падпольных дзялкоў — гэта вялiкi куш. Хоць яны не хвалююцца, як зрабiць сваю прадукцыю лепей, заплацiць падаткi ў дзяржбюджэт, удасканалiць тэхналогiю вытворчасцi.

— Дарэчы, больш чым векавыя традыцыi Брэсцкага ЛГЗ маюць на ўвазе пастаяннае тэхнiчнае перааснашчэнне, удасканаленне тэхналогii...

— Дадайце сюды яшчэ ўкараненне розных мiжнародных сiстэм кантролю якасцi, новых рэцэптур... Ведаеце, мы сiнхронна працуем ва ўсiх гэтых напрамках. Праграма тэхнiчнага пераўзбраення ў нас разлiчана на некалькi гадоў наперад. З перадавымi тэхналогiямi, улiчваючы высокапрафесiйны працоўны калектыў тэхнолагаў i iншых спецыялiстаў, у нас таксама ўсё нармальна. Увогуле на прадпрыемстве ёсць усё неабходнае, каб вырабляць прадукцыю высокай якасцi.

Возьмем, напрыклад, ваду. Яе здабываем з уласнай артэзiянскай свiдравiны. Пасля складанай апрацоўкi, на выхадзе яна валодае аптымальным салявым саставам i высокiмi арганалептычнымi паказчыкамi. Для фiльтрацыi выкарыстоўваюцца вугальна-ачышчальныя батарэi з выкарыстаннем у якасцi сарбенту бярозавага вугалю. Для паляпшэння арганалептычных паказчыкаў той жа гарэлкi яна дадаткова апрацоўваецца на ўстаноўцы "сярэбранай фiльтрацыi", а перад разлiвам яшчэ раз фiльтруецца на спецыяльных устаноўках да крыштальнага бляску. Лiнiя разлiву ўкамплектаваная тэхналагiчным абсталяваннем iтальянскай вытворчасцi.

— Аляксандр Уладзiмiравiч, ваш аптымiзм i ўпэўненасць у заўтрашнiм днi павiнны зарадзiць прыхiльнiкаў прадукцыi "Белалко" на станоўчы лад.

— Не ў якасцi выхвалення скажу, што яны не будуць шкадаваць, што аддалi перавагу прадукцыi нашага завода. Асартыментны рад яе пастаянна расце. У найблiжэйшы час ён папоўнiцца вытрыманымi каньякамi, новымi вiдамi настоек i лiкёраў.

— Вашыя пажаданні да навагодняга стала жыхарам гарадоў i вёсак Беларусi.

— З улiкам таго, што стол у кожным доме цi кватэры будзе нагадваць настольнiцу-самабранку з абавязковай наяўнасцю алкагольных напояў, хочацца пажадаць нашым грамадзянам у першую чаргу здароўя. Гэта самае дарагое i важнае ў жыццi кожнага з нас. I ў астатнiм не буду арыгiнальным: усiм дабрабыту i сямейнага шчасця, жыццёвых поспехаў, а журналiстам яшчэ — новых творчых узлётаў.

Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Нашы традыцыi якасцi прадукцыi былi, ёсць i застануцца непахiснымi ў вачах самага запатрабавальнага пакупнiка" Рынак алкагольнай прадукцыi сёння вызначаецца вялiкiм выбарам i шырокiм асартыментам. У адрозненне ад часоў перыяду станаўлення нашай краiны як самастойнай дзяржавы, калi палiцы дзяржаўных i камерцыйных крамаў, вулiчныя кiёскi былi забiты пад завязку не толькi "шэрым" iмпартам, але i звычайнай кантрафактнай прадукцыяй, цяпер сiтуацыя кардынальна змянiлася. У продажы амаль уся легальная алкагольная прадукцыя. I кожны дарослы жыхар нашай краiны мае магчымасць выбраць сабе нешта з недарагога айчыннага асартыменту. Праўда, даступнасць моцных напояў зараз не азначае, што ўсе яны iдуць на "ўра". Спажывец стаў больш разборлiвы i аддае перавагу альбо даўно праверанай марцы, альбо вядомаму алкагольнаму брэнду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика