Тарыфы на паслугі ЖКГ да канца ацяпляльнага перыяду павышацца не будуць. 21.by

Тарыфы на паслугі ЖКГ да канца ацяпляльнага перыяду павышацца не будуць

21.01.2010 13:15 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да канца ацяпляльнага перыяду ў Беларусі не будуць павышацца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Пра гэта паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Белахвостаў.

«Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў ацяпляльны перыяд павышаны не будуць, каб не дапусціць рэзкай нагрузкі на бюджэт сям’і», — адзначыў міністр. У далейшым, паводле яго слоў, урад разгледзіць абгрунтаванні Мінжылкамгаса па павелічэнню тарыфаў у 2010 годзе.

Цяпер сярэдняя сума плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі для сям’і з трох чалавек, якая пражывае ў стандартнай двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м, складае пры нарматыўным спажыванні камунальных паслуг Br162,9 тыс. З іх каля Br56,7 тыс. прыпадае на аплату ацяплення.

У снежні плацяжы за ацяпленне павялічыліся ў параўнанні з лістападам у сярэднім на 15-20 працэнтаў. Як адзначылі ў Мінжылкамгасе, у студзені ў сувязі з моцнымі маразамі яны могуць вырасці яшчэ на Br6-15 тыс. у залежнасці ад характарыстык дома.

Нагадаем, у 2009 годзе тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі былі павышаны адзін раз - з 1 студзеня і дзейнічаюць цяпер. Сума плацяжоў за ЖКП для сям’і з трох чалавек, якая пражывае ў стандартнай двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м, павялічылася з 1 студзеня мінулага года ў сярэднім на Br21 тыс. (на 14,8 працэнта) і дасягнула Br162,9 тыс. у ацяпляльны перыяд.

У 2008 годзе тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павялічваліся двойчы - з 1 студзеня і з 1 мая. У суме за студзень-жнівень 2008 года яны былі павышаны на $9,1 у эквіваленце, зыходзячы з разліку платы за двухпакаёвую кватэру.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца ацяпляльнага перыяду ў Беларусі не будуць павышацца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Пра гэта паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика