Дэлегацыя парламента наведае з афіцыйным візітам Сірыю
25.01.2010 12:35
—
Новости Общества
|
Дэлегацыя парламента на чале са старшынём палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам 26—29 студзеня наведае з афіцыйным візітам Сірыю. У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць старшыня камісіі палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі, члены камісіі савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Канстанцін Сумар і Аляксандр Шакуцін. Беларуская дэлегацыя правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам Сірыі, у тым ліку са старшынём парламента Махмудам аль‑Абрашам. Запланаваны перамовы ў органах дзяржаўнага кіравання, а таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў. Мяркуецца, што падчас сустрэч будуць абмяркоўвацца пытанні пашырэння міжпарламенцкага супрацоўніцтва, пошуку шляхоў умацавання гандлёва‑эканамічнага ўзаемадзеяння, пашырэння міжрэгіянальнага дыялогу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегацыя парламента на чале са старшынём палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам 26—29 студзеня наведае з афіцыйным візітам Сірыю.У склад дэлегацыі...
|
|