Сяргей Каваленка хоча судзіцца са старшынём Віцебскага гарвыканкаму. 21.by

Сяргей Каваленка хоча судзіцца са старшынём Віцебскага гарвыканкаму

25.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Каваленка лічыць, што ягоны ўчынак названы ў мясцовых СМІ хуліганскім паводле распараджэньня Віктара Нікалайкіна. Старшыня Віцебскага гарвыканкаму правёў з журналістамі адмысловую нараду.Віцебскі сябар КХП БНФ спадар Каваленка згадвае, што неўзабаве пасьля тае нарады ў трох віцебскіх газэтах зьявіліся артыкулы, дзе яго, як ён лічыць, сьвядома абражалі і зьневажалі ягоны гонар і годнасьць.

Асабліва абразьлівым ён лічыць артыкул “Каму дрэнна, калі нам добра” ў газэце “Віцьбічы”. Таму ён напісаў заяву ў Кастрычніцкі раённы суд, каб прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасьці рэдактарку Ніну Тулінаву і аўтарку артыкула Натальлю Васільеву.

За зьнявагу гонару і годнасьці актывіст патрабуе выбачэньняў, жадаючы, каб іх зьмясьцілі ў газэце “Віцьбічы” на той самай старонцы, дзе 14 студзеня зьявіўся паклёпніцкі, на думку Сяргея Каваленкі, артыкул.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Каваленка лічыць, што ягоны ўчынак названы ў мясцовых СМІ хуліганскім паводле распараджэньня Віктара Нікалайкіна. Старшыня Віцебскага гарвыканкаму правёў з журналістамі адмысловую нараду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика