Кардынал Казімір Свёнтэк — адзін з трох найстарэйшых кардыналаў у свеце. 21.by

Кардынал Казімір Свёнтэк — адзін з трох найстарэйшых кардыналаў у свеце

28.01.2010 14:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адным з трох найстарэйшых кардыналаў у свеце з’яўляецца Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі.


21 кастрычніка 2009 г. беларускаму іерарху споўнілася 95 год.

На сённяшні дзень у Калегію кардыналаў уваходзяць 182 члены. 111 з іх не дасягнулі 80‑гадовага ўзросту і маюць права выбару Папы. Пры гэтым 81 з іх тытул кардынала быў нададзены Янам Паўлам ІІ, а 30 — Бэнэдыктам XVI. Сярод тых, каму ўжо 80 і больш гадоў, 4 былі пакліканы да біскупскага служэння папам Паўлам VI, 61 — Янам Паўлам ІІ і 6 — яго наступнікам.

Найстарэйшымі кардыналамі з’яўляюцца Пауль Аўгустын Майер, бэнэдыктынец з Германіі (23 мая 1911 г.), італьянец Эрзільё Таніні (20 ліпеня 1914 г.) і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк (21 кастрычніка 1914 г.).

Самымі малодшымі кардыналамі з’яўляюцца Пэтэр Эрдо з Венгрыі (25 чэрвеня 1952 г.) і француз Філіп Хаўер Крысціян Ігнацый Барбарэн (17 кастрычніка 1950 г.). Варта нагадаць, што кардынал Філіп Барбарэн у чэрвені 2009 г. прабываў з візітам у нашай краіне па запрашэнні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Кардынал Казімір Свёнтэк — гэта асоба, з якой асацыіруецца адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Святарскае служэнне Казіміра Свёнтка заўсёды адзначалася незгасальнай энергіяй, самаадданасцю і ахвярнасцю.

Наданне ў 1994 г. Казіміру Свёнтку кардынальскай годнасці было прызнаннем

заслугаў не толькі таленавітага святара і біскупа, але і мужнага сведкі веры. Пазней, 27 верасня 2004 г., Святы Айцец Ян Павел ІІ уручыў беларускаму іерарху спецыяльную ўзнагароду «Fidei testis» («Сведка веры»), прысуджаную Інстытутам Паўла VI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з трох найстарэйшых кардыналаў у свеце з’яўляецца Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi адмiнiстратар Пінскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика