З экіпажу Іл-76, затрыманага ў Бангкоку, знялі ўсе абвінавачанні - лётчыкі будуць вызваленыя. 21.by

З экіпажу Іл-76, затрыманага ў Бангкоку, знялі ўсе абвінавачанні - лётчыкі будуць вызваленыя

29.01.2010 10:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратура Тайланда прыняла рашэнне зняць абвінавачванні з экіпажа Іл-76, затрыманага ў Бангкоку з грузам зброі з Паўночнай Карэі, паведаміла газета Bangkok Post.

Як распавяла выданню крыніца, блізкая да расследавання, афіцыйна пра гэтае рашэнне будзе абвешчана ў пятніцу.

Лётчыкі сёння павінны быць вызваленыя.


Міхаіл Петухоў
Нагадаем, што члены экіпажу, які складаецца з чатырох грамадзян Казахстана - Аляксандпра Зрыбнева, Віктара Абдулаева, Віталія Шымкова і Ільяса Ісакава - і аднаго грамадзяніна Беларусі 54-гадовага Міхаіла Петухова, былі арыштаваныя 12 снежня, ім напачатку былі прад"яўленыя абвінавачванні па пяці пунктах, уключаючы незаконную перавозку зброі і захоўванне выбуховых рэчываў.

Паводле законаў Тайланда, лётчыкам магло пагражаць пажыццёвае зняволенне ці смяротнае пакаранне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика