Прыватная асоба не мае магчымасці набыць сімволіку Віцебску. 21.by

Прыватная асоба не мае магчымасці набыць сімволіку Віцебску

29.01.2010 11:24 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоПрыватная асоба не мае магчымасці набыць сімволіку Віцебску. Рэгіянальная сімволіка - сцягі Віцебску і Віцебскай вобласці - не прадаецца ў крамах.

Сцягі шые адзінае прадпрыемства - акцыянернае таварыства “Труд-Віцебск” і прадае выключна арганізацыям па безнаяўным разліку. Прыватныя ж асобы пазбаўленыя магчымасці мець ва ўласнасці сцяг сваёй малой радзімы.

Сітуацыя атрымліваецца парадаксальная – аб патрыятычным выхаванні хто толькі не гаворыць, а ўзняць, напрыклад, над сваім домам падчас якога-небудзь свята сцяг роднага гораду з выявай Збавіцеля ці сцяг Віцебшчыны з Пагоняй звычайны грамадзянін не мае магчымасці. Той, хто паспрабуе зрабіць сцяг ўласнаручна, рызыкуе трапіць пад адміністрацыйную адказнасць за знявагу сімвала.

Дарэчы, прадпрыемства, што шые сцягі, пакутуе ад адсутнасці попыту. Прадпрыемствы ды арганізацыі ня вельмі ахвотна набываюць рэгіянальную сімволіку, але ні “Труд-Віцебск”, ні мясцовы гандаль скарыстаць патэнцыял звычайных грамадзян як магчымых пакупнікоў чамусьці не спяшаюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэгіянальная сімволіка – сцягі Віцебску і Віцебскай вобласці – не прадаецца ў крамах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика