Забарону на продаж алкаголю асобам маладзейшым за 21 год плануецца ўстанавіць у Беларусі. 21.by

Забарону на продаж алкаголю асобам маладзейшым за 21 год плануецца ўстанавіць у Беларусі

04.02.2010 10:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта прадугледжана законапраектам аб унясенні змяненняў у закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту»,

паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.

Законапраектам аб унясенні змяненняў у закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту «плануецца павысіць да 21 года ўзрост, да дасягнення якога будзе забаронены продаж алкагольных напояў фізічным асобам», — распавёў ён.

Павысіць гэты ўзрост да 21 года прапанавалі міністэрствы аховы здароўя, унутраных спраў і дэпутаты. «На тое ёсць вельмі сур’ёзныя падставы:

статыстыка правапарушэнняў паказвае, што дастаткова вялікая колькасць асоб старэйшых за 18 гадоў ўжываюць спіртныя напоі і здзяйсняюць злачынствы менавіта пад уздзеяннем алкаголю. Чалавек, нягледзячы на тое, што ён дасягнуў паўналецця, як правіла, яшчэ не да канца сфарміраваўся як асоба, у яго няма жорсткіх жыццёвых пазіцый, і часцяком ён знаходзіцца пад уплывам алкаголю. А пытанне здароўя падрастаючага пакалення — гэта пытанне здароўя нацыі», — адзначыў дырэктар цэнтра.

Ён таксама ўдакладніў, што законапраект плануецца ўнесці на разгляд у парламент у маі гэтага года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Законапраект будзе ўнесены ў парламент ужо ў маі гэтага года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика