Штраф за ўжыванне алкаголю на рабочым месцы будзе ўведзены ў Беларусi. 21.by

Штраф за ўжыванне алкаголю на рабочым месцы будзе ўведзены ў Беларусi

06.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi будзе ўведзены штраф за ўжыванне алкаголю на рабочым месцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў МУС Беларусi.

Новы варыянт арт.17.3 КаАП Беларусi, якi ўступiць у сiлу 23 лютага, забараняе знаходзiцца на рабочым месцы ў рабочы час у стане алкагольнага, наркатычнага або таксiкаманiчнага ап'янення. Памер штрафу будзе складаць ад адной да дзесяцi базавых велiчыняў (цяпер адна велiчыня роўная Br35 тыс.).

Пакуль жа не ва ўсiх сiтуацыях можна накласцi штраф, прадугледжаны арт.17.3. У дзеючай рэдакцыi кодэкса штрафная санкцыя прадугледжваецца толькi за распiццё алкагольных напiткаў у грамадскiх месцах. Але не ўсе рабочыя месцы з'яўляюцца грамадскiмi. Аднак цяпер за ўжыванне спiртнога на рабочым месцы прадугледжана такая санкцыя як звальненне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi будзе ўведзены штраф за ўжыванне алкаголю на рабочым месцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў МУС Беларусi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика