Новыя павевы з Захаду: Не сварыцца з Расіяй, а Лукашэнку не верым. 21.by

Новыя павевы з Захаду: Не сварыцца з Расіяй, а Лукашэнку не верым

07.02.2010 20:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Троках у сярэдзіне студзеня праходзіла так званая «Снежная сустрэча» — нефармальная сустрэча палітыкаў і экспертаў у пытаннях нацыянальнай бяспекі.

Нефармальны форум разглядаў ідэі і прапановы па палітыцы ЕС і НАТО да ўсходніх суседзяў, у тым ліку Расеі й Беларусі. Прадстаўнікі СМІ ў залу не дапускаліся. Але некаторыя ўдзельнікі дыскусіі не сталі хаваць тэзаў сваіх выступаў.

З паведамленняў літоўскіх СМІ можна зрабіць выснову, што Еўропа намаўляе Прыбалтыку мяняць рыторыку ў адносінах з Расеяй.

Амерыканскі палітолаг Брус Джэксан выказаў тое ясна — «не сварыцца з Расеяй».

«Францыя, Нямеччына й старшыня Еўракамісіі Барозу прынялі правільнае і свядомое рашэнне ўнікаць канфрантацыі з Расеяй і будуць шукаць пазіцыі для нармалізацыі супрацы. Я думаю, што Літве і іншым краінам, што ляжаць паблізу Расеі, было б разумна стаць часткай гэтай палітыкі. Яны мусяць знайсці адпаведную ролю», — патлумачыў Джэксан.

Рашэнне прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ запрасіць на святкаванне 20-годдзя аднаўлення незалежнасці краіны прэзідэнта Мядзведзева Джэксан назваў слушным крокам, а вось ініцыятывы Вільні па збліжэнні з Менскам ён ацаніў з асцярожнасцю. Са словаў Джэксана, пазіцыя ЗША тут адрозніваецца.

«Усе ведаюць, што Літва, і да пэўнай ступені Швецыя й Польшча, а таксама іншыя суседзі Беларусі, праводзяць пэўную палітыку збліжэння з Аляксандрам Лукашэнкам. Я не думаю, што ЗША ціснуць на збліжэнне, я таксама не думаю, што яны выступаюць супраць гэтага, але ЗША настроеныя скептычней наконт таго, што гэта будзе эфектыўна. Калі так выйдзе, то Літва будзе геніем, калі не — то мы скажам, «а што мы вам казалі», — зазначыў Джэксан.

Крокі па збліжэнні Лукашэнкі з Захадам ён назваў штучнымі і «піярам самога Аляксандра Лукашэнкі».

У «снежнай сустрэчы» бралі ўдзел міністры замежных справаў Ірландыі, Вугоршчыны, Грэцыі, Латвіі, Румыніі, Малдовы, чыноўнікі Еўрасаюза, дзесяткі экспертаў з розных краінаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Троках у сярэдзіне студзеня праходзіла так званая «Снежная сустрэча» -- нефармальная сустрэча палітыкаў і экспертаў у пытаннях нацыянальнай бяспекі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика