Не расслабляйцеся! пагроза грыпу рэальная да красавiка
10.02.2010
—
Новости Общества
|
Сёння захваральнасць беларусаў на прастуду i грып знаходзiцца на неэпiдэмiчным узроўнi. І нават у сталiцы рост колькасцi новых выпадкаў ВРВI на мiнулым тыднi спынiўся, хоць, па папярэднiх прагнозах медыкаў, другая хваля грыпу павiнна была ахапiць тэрыторыю Беларусi яшчэ напрыканцы студзеня цi ў пачатку лютага. Аднак рабiць прагнозы — справа няўдзячная. Магчыма, сухое марознае надвор'е перашкаджае распаўсюджванню вiрусаў, а, магчыма, дала эфект праведзеная восенню вакцынацыя ад сезоннага грыпу. Усё ж упершыню прышчэпкамi ад грыпу атрымалася ахапiць 10,8 працэнта насельнiцтва Беларусi. Затое рабiць прышчэпкi супраць пандэмiчнага грыпу наш народ чамусьцi не спяшаецца. Супакоiлiся людзi цi што? Характэрна, што ў снежнi-студзенi ўсiх цiкавiла, а калi ж можна будзе застрахавацца з дапамогай вакцыны ад свiнога грыпу, якi не на жарт напалохаў усiх вялiкай колькасцю ўскладненняў у выглядзе пнеўманiй? Магчыма, чаканне паступлення вакцын у Беларусь некалькi зацягнулася, i многiя засумнявалiся, цi не позна прышчапляцца ад грыпу напрыканцы зiмы? Тым не менш сезон грыпу i ВРВI завяршаецца ў нашых шыротах толькi ў сакавiку-красавiку, а гэта значыць, што ў вострых рэспiраторных iнфекцый яшчэ ёсць шанцы "узяць рэванш". I ўсеагульная заспакоенасць насельнiцтва будзе гэтаму толькi спрыяць. — Цяпер у палiклiнiках Мiнска ёсць расiйская вакцына "МонаГрыпол Плюс". Гэта iнактываваная вакцына адносiцца да апошняга пакалення грыпозных вакцын, у склад якiх уваходзяць толькi асобныя паверхневыя антыгены вiруса грыпу. А таму ўвядзенне такiх вакцын, як правiла, не суправаджаецца нiякiмi поствакцынальнымi рэакцыямi, нават у людзей з хранiчнай паталогiяй, — расказвае загадчык аддзялення iмунапрафiлактыкi Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Iрына ГЛIНСКАЯ. — Вакцына "МонаГрыпол Плюс" можа ўводзiцца дзецям ва ўзросце, старэйшым за 3 гады, падлеткам i дарослым. Такое ўзроставае абмежаванне звязана з тым, што вывучэнне эфектыўнасцi гэтай вакцыны ў дзяцей да трох гадоў не праводзiлася. Дзецям ад 3 да 7 гадоў для фармiравання аховы ад захворвання патрабуецца двухразовае ўвядзенне вакцыны з iнтэрвалам у 21 дзень. Дзецям, старэйшым за 7 гадоў, падлеткам i дарослым дастаткова аднаразовага ўвядзення вакцыны. I ўжо праз 10—14 дзён 95 чалавек са 100 прышчэпленых будуць надзейна абаронены ад захворвання i яго ўскладненняў. Iрына Глiнская расказала, што вакцына расфасаваная ў iндывiдуальныя шпрыц-дозы, уводзiцца ў выглядзе iн'екцыi, а невялiкая iголка дазваляе зрабiць укол зусiм бязбольна. Вакцына не ўтрымлiвае кансервантаў. З мэтай ўзмацнення эфектыўнасцi вакцыны ў яе склад уваходзiць iмунамадулятар — полiаксiдонiй, якi павышае ўстойлiвасць арганiзма таксама да другiх рэспiраторных захворванняў. Ёсць меркаванне, што прышчэпка супраць грыпу дапамагае арганiзму змагацца з любымi рэспiраторнымi вiрусамi за кошт стымуляцыi неспецыфiчнага iмунiтэту. Многiх цiкавiць, а цi можна рабiць прышчэпку, калi чалавек нядаўна хварэў на iншыя ВРВI? Iрына Глiнская тлумачыць, што гэта залежыць ад цяжкасцi перанесенага захворвання. Калi ў чалавека назiралася цяжкае рэспiраторнае захворванне, то прышчэпку трэба рабiць не раней чым праз 4 тыднi пасля вылячэння. Калi гэта было захворванне сярэдняй формы цяжкасцi, то вакцынацыю можна рабiць праз 2-3 тыднi. А пасля лёгкай прастуды прышчэпку можна рабiць адразу пасля вылячэння. Але ў любым выпадку перад правядзеннем прышчэпкi пацыент павiнен прайсцi агляд ва ўрача. I ўжо па вынiках агляду ўрач прымае рашэнне аб магчымасцi правядзення прышчэпкi ў гэты час. Iрына Глiнская раiць зрабiць прышчэпку супраць пандэмiчнага грыпу тым асобам, у якiх ёсць нейкiя хранiчныя захворваннi (асаблiва эндакрыннай, дыхальнай i сардэчна-сасудзiстай сiстэм). А для таго, каб абаранiць ад iнфiцыравання маленькiх дзяцей, мэтазгодна зрабiць прышчэпку супраць пандэмiчнага грыпу дарослым з найблiжэйшага iх акружэння (бацькам, бабулям, дзядулям, старэйшым брацiкам i сястрычкам). Вакцынацыя дарослых з дапамогай вакцыны "МонаГрыпол Плюс" праводзiцца на платнай аснове ва ўсiх дарослых палiклiнiках горада. Дзецi могуць атрымаць прышчэпкi ў дзiцячых палiклiнiках № 10 (вул. Шышкiна, 24, тэл. 341 46 06), № 20 (вул. Альшэўскага, 29, тэл. 204 72 25) i гарадскiм цэнтры вакцынапрафiлактыкi на базе дзiцячай iнфекцыйнай клiнiчнай бальнiцы (вул. Якубоўскага, 53, тэл. 258 76 12). Дарэчы, па меркаваннi мiжнародных экспертаў, першая хваля пандэмii аказалася не такой iнтэнсiўнай ў многiм дзякуючы таму, што падчас папярэднiх пандэмiй у арсенале медыцыны не было такога вялiкага арсенала супрацьэпiдэмiчных мераў, якiя ёсць сёння. У прыватнасцi, важную ролю адыгралi шматлiкiя супрацьвiрусныя сродкi, аператыўнае iнфармаванне насельнiцтва аб распаўсюджваннi i мерах прафiлактыкi рэспiраторных iнфекцый, увядзенне каранцiнных мерапрыемстваў, а таксама аператыўная распрацоўка i вытворчасць дастатковай колькасцi вакцын i праведзеная ў рэкордныя тэрмiны глабальная кампанiя па вакцынацыi як супраць пандэмiчнага, так i супраць сезонных штамаў вiрусу грыпу. Па звестках Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, высокiя ўзроўнi распаўсюджвання рэспiраторных вiрусаў назiраюцца цяпер у Польшчы i iншых ўсходнееўрапейскiх краiнах, у Японii, а таксама ў Паўднёвай i Паўднёва-Усходняй Азii. У найблiжэйшы час пад'ём захваральнасцi чакаецца ў Аўстралii i Новай Зеландыi. Надзея НIКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння захваральнасць беларусаў на прастуду i грып знаходзiцца на неэпiдэмiчным узроўнi. І нават у сталiцы рост колькасцi новых выпадкаў ВРВI на мiнулым тыднi спынiўся, хоць, па папярэднiх прагнозах медыкаў, другая хваля грыпу павiнна была ахапiць тэрыторыю Беларусi яшчэ напрыканцы студзеня цi ў пачатку лютага
|
|