АБЗАЦ
10.02.2010
—
Новости Общества
|
Прамы рэйс з Мiнска ў Пекiн плануецца арганiзаваць у 2010 годзе. Пра гэта паведамiў першы намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый Мiкалай Верхавец учора на пасяджэннi Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi. З гэтай мэтай мяркуецца набыць самалёт для далёкiх пералётаў, якi будзе спыняцца для дазапраўкi ў расiйскiх аэрапортах. Конкурс белашвачак i краўцоў, што працуюць у сферы аказання паслуг, упершыню пройдзе ў Вiцебскай вобласцi. Да ўдзелу ў iм запрошаныя не толькi майстры iндывiдуальнага пашыву са службы быту, але i прадпрымальнiкi, што аказваюць насельнiцтву такiя ж паслугi. У Цэнтральным Доме афiцэраў у Мiнску адбыўся пажар. Загарэлася ранiцай 9 лютага ў кавярнi, што размяшчаецца ў падвальным памяшканнi Дома афiцэраў. Паведамленне аб пажары паступiла ў службу ратавання ў 6.38. Для лiквiдацыi агню выехалi 19 машын, бо на аб'екты, дзе можа знаходзiцца шмат людзей, накiроўваецца вялiкая колькасць тэхнiкi. Як высветлiлi спецыялiсты, у памяшканнi гарэла мэбля на плошчы 1,5 квадратнага метра. Папярэдняя прычына ўзгарання — кароткае замыканне электраправодкi. Наведвальнiкаў у памяшканнi ў гэты час не было, бо кавярня працуе да чацвёртай гадзiны ранiцы. Ратавальнiкаў выклiкаў вартаўнiк. У Лiдскiм раёне сын забiў мацi да смерцi. Труп жанчыны 1949 г.н. знайшлi ўрачы хуткай дапамогi ў двары жылога дома ў вёсцы Гердзеўцы. Па словах непрацуючага 32-гадовага жыхара Лiды, сына памерлай, якi i выклiкаў медбрыгаду, жанчыне раптоўна зрабiлася дрэнна. Аднак праведзеная экспертыза паказала, што пенсiянерка памерла ад пераломаў грудзiны i рэбраў, разрываў лёгкага, печанi i вострай страты крывi. Як высветлiлi супрацоўнiкi праваахоўных органаў, жанчына памерла ад пабояў уласнага сына. Той жорстка збiў яе, калi яны разам вярталiся дамоў з гасцей, пагрузiў збiтую жанчыну на санi i прывёз у двор дома. Падазроны затрыманы, у дачыненнi да яго заведзена крымiнальная справа. У Якуцку (Расiя) шпiталiзаваны звыш 150 чалавек, у тым лiку 111 дзяцей з прыкметамi кiшэчнай iнфекцыi. Паводле папярэднiх звестак, прычына — ужыванне кiсла-малочнай прадукцыi, як мяркуецца, вырабленай на Якуцкiм гарадскiм малочным заводзе. Пачалося санiтарна-эпiдэмiялагiчнае расследаванне, на час якога часова прыпынена праца малочнага завода. Камiтэт па пытаннях культуры азербайджанскага парламента рыхтуе законапраект, якi прадугледжвае дэрусiфiкацыю прозвiшчаў азербайджанцаў. Распрацоўкай канцэпцыi дэрусiфiкацыi паўгода займалася камiсiя Акадэмii навук Азербайджана. Цяпер большасць азербайджанскiх прозвiшчаў мае мужчынскiя формы на -аў /-еў i жаночыя на -ава /-ева. Гэтыя формы разглядаюцца як спадчына расiйскага ўплыву. Пасля 1991 года частка азербайджанцаў ужо змянiла свае прозвiшчы, або проста адкiдаючы "рускiя канчаткi" (напрыклад, замест Ісмаiлава — Iсмаiл), або замяняючы iх на -лы. ПОЎНЫ АБЗАЦСа склада на паўднёвым усходзе Масквы выкрадзены 30 тон чырвонай iкры. З заявай аб прапажы партыi чырвонай iкры ў мiлiцыю звярнуўся дырэктар фiрмы, якая займаецца аптовым гандлем рыбай i морапрадуктамi. Ён паведамiў, што крадзеж далiкатэсу быў учынены ў перыяд з 9.00 суботы, 6 лютага, да 12.00 панядзелка, 8 лютага, са складу. Прадстаўнiкi праваахоўных органаў удакладняюць, што факт крадзяжу яшчэ трэба ўстанавiць. Для вывазу 30 тон iкры неабходна некалькi буйнатанажных грузавiкоў. Сiтуацыю павiнны праяснiць запiсы з камер вiдэанагляду, усталяваных на складзе. Да Дня святога Валянцiна Heineken Iталiя падрыхтаваў унiкальны падарунак усiм жанчынам, якi даставiць незвычайнае задавальненне i iх мужчынам. Бляск для вуснаў Gloss Beer са смакам пiва — калi яшчэ пацалункi прыносiлi прадстаўнiкам моцнага полу больш задавальнення? Iдэя вырабiць прадукт, якi будзе адпавядаць i жаночым, i мужчынскiм прыхiльнасцям, была распрацаваная творчым агенцтвам з Мiлана. Бляск для вуснаў з'явiцца ў продажы падчас святаў. Кошт навiнкi больш чым сцiплы — 4,90 еўра. Як жартуюць iтальянцы, было б нядрэнна, калi б фiрма прапанавала пiўную пену для ваннаў i яшчэ адзiн бляск — са смакам воблы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прамы рэйс з Мiнска ў Пекiн плануецца арганiзаваць у 2010 годзе. Пра гэта паведамiў першы намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый Мiкалай Верхавец учора на пасяджэннi Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i сувязях з СНД Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi. З гэтай мэтай мяркуецца набыць самалёт для далёкiх пералётаў, якi будзе спыняцца для дазапраўкi ў расiйскiх аэрапортах.
|
|